Затрыманне гродзенскага фатографа Сяргея Марозова на фестывалі «Лакацыя» пацвердзілася. Суд над фатографам адбудзецца 22 ці 23 жніўня. Справай супраць Марозава займаецца Ленінскі РАУС, паведаміў Telegram-канал «Право имеют».
Інфармацыя пра затрыманне Сяргея Марозава з’явілася ў суботу 20 жніўня. Па непацверджанай інфармацыі да фатографа падышоў мужчына ў грамадзянскім і папрасіў паказаць тэлефон. Марозаў адмовіў і яго затрымалі.
Сяргей Марозаў — былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук. Вясельны фатограф, вядоўца фотакурсаў, байкер. Здымаў акцыі пратэсту. У адносінах да яго заводзілі адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП. 13 жніўня 2020 году ён выклаў у Instagram відэа, на якім выкінуў у сметніцу ўзнагароды, якія атрымаў за пяцігадовую працу з гродзенскай міліцыяй.
У верасні 2021 года Марозава выклікалі ў аддзяленне міліцыі, каб ўзяць пробу сліны і адбіткаў пальцаў. Таксама яго азнаёмілі са зменамі ў заканадаўстве. Тады ён звязваў выклік у міліцыю з падзеямі 2020 года.
Чытайце таксама: Больш за 1000 помнікаў, 650 ілюстрацый і тысячы кіламетраў дарогі. Гродзенскія гісторыкі напісалі кнігу пра мастацкую спадчыну Беларусі
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…