Гродзенскага фатографа Сяргея Марозава затрыманне на фестывалі «Лакацыя» — суд над ім адбудзецца 22 або 23 жніўня. Гродзенца асудзілі на год калоніі за сем надпісаў на аб’ектах на вул. Пушкіна. Жыхара Зельвеншчыны асудзілі за распальванне варожасці ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 15 па 21 жніўня.
Аб гэтым «Свабодзе» паведамілі яго сваякі. Яны лічаць, «задача сістэмы — пераканаць Ігара не заставацца ў Беларусі».
Раней паведамлялі, што на Банцара склалі 18 «адміністратывак».
22 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна асудзілі Сцяпана Васілевіча — сантэхніка адной з арганізацый. Абвінавацілі яго ў абразе супрацоўніцы органаў унутраных спраў (арт. 369 КК). «Вясне» стала пра гэта вядома цяпер.
У адным з Telegram-каналаў быў размешчаны пост з інфармацыяй аб працы супрацоўніцы АУС і яе фатаграфіяй. Васілевіч, паводле матэрыялаў справы, апублікаваў там абразлівы каментар, які быў знойдзены супрацоўнікамі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС «падчас агляду Telegram-канала».
Сам Васілевіч на судовым працэсе сваёй віны не прызнаў і сцвярджаў, што каментар размясціў хтосьці іншы. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч паставілася да гэтага крытычна і прыняла пад увагу паказанні сведкі з боку абвінавачвання — оперупаўнаважанага, які ўдзельнічаў у затрыманні Васілевіча. Па словах гэтага супрацоўніка, абвінавачаны «не адмаўляў», што каментар у адрас пацярпелай быў размешчаны з прычыны канфлікту, які ўзнік паміж імі падчас хакейнага матчу.
Сцяпану Васілевічу прызначылі пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі».
Паводле матэрыялаў справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 паставіла ў «Одноклассниках» ацэнку-рэакцыю «клас» пад выявай Лукашэнкі, якая суправаджаецца «абразлівым надпісам», паведамляе MAYDAY.
18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла «клас» яшчэ пад адной выявай, дзе было пудзіла, якое намякала на Лукашэнку.
Праз алгарытмы сацыяльнай сеткі абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны. Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская «нанесла шкоду гонару і годнасці» Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 КК).
У выніку суддзя Уладзімір Пазняк прызначыў Таццяне Мацееўскай абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады.
19 жніўня Максіма Плятнёва ў судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі паводле арт. 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», паведамляе MAYDAY. Дзяржабвінаваўца запытаў пакаранне ў выглядзе паўтара года калоніі. Суддзя Руслан Гурын даў крыху менш — год калоніі агульнага рэжыму.
Мужчына размаляваў пратэстнымі надпісамі кіёск, тры электрападстанцыі, будынак цепласетак і два шматпавярхоўкі ў раёне вуліцы Пушкіна.
Раней Максіма прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званых «народных» артыкулах. Яго прызналі палітвязнем.
«Яму гэта ўжо абвясцілі, але калі загад будзе прывезены ў выкананне, невядома. Магчыма, гэта адбудзецца, калі з карцэра выпусцяць Вольгу Маёраву, бо цяпер яна знаходзіцца там. У сувязі з гэтым прасіў не перадаваць яму перадачы, каб не сапсаваліся. Лістоў ад таты не атрымліваю ўжо месяц», — напісала яго дачка, перадае «Вясна».
Гродзенскі абласны суд разгледзеў справу 35-гадовага Сяргея Кірыковіча, якога абвінавачвалі па трох артыкулах КК: ч. 2 арт. 366 «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы», ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», паведамляе «Вясна».
Мужчына з лістапада 2020 года па студзень 2022 года размясціў «ВКонтакте» абразы і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі. Ён жа ў лютым 2022 года размясціў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў.
Суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў Кірыковіча да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Абвінавачаны з лістапада 2021 года пад публікацыямі ў «дэструктыўных» Telegram-каналах абразіў Аляксандра Лукашэнку, яго прэс-сакратара Наталлю Эйсмант і Генеральнага пракурора Андрэя Шведа. Мужчына прызнаў віну.
Швед заявіў грамадзянскі іск аб кампенсацыі маральнай шкоды — 10 000 рублёў. Іх ён папрасіў адправіць на разліковы рахунак цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна Мінска. Абвінавачаны гэта зрабіў да суда. Колькі ж ён адправіў добраахвотна, каб загладзіць шкоду.
У судзе Ваўкавыскага раёна мужчыну па ч.1 арт. 368, арт. 369 КК яго асудзілі на чатыры гады «хатняй хіміі» і штраф 1000 базавых велічынь (32 000 рублёў). Яго тэлефон канфіскавалі.
У дадатак да ранейшага «распальвання варожасці» (арт.130 КК) Пачобуту прад’явілі абвінавачванне і ў «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК). Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Крымінальная адказнасць за заклікі да санкцый была ўведзена ў Беларусі з снежня мінулага года. На той момант Анджэй Пачобут ужо доўгі час знаходзіўся за кратамі. Ён мог заклікаць да санкцый, знаходзячыся ў СІЗА. Адвакат Пачобута — пад падпіскай аб неразгалошванні.
У пракуратуры Гродзенскай вобласці расказалі падрабязнасці крымінальнай справы за абразу датычных да судовага працэсу па «справе Аўтуховіча». Асабістыя звесткі - прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, нумар мабільнага тэлефона, род заняткаў, адрас пражывання і інфармацыя аб аўтатранспарце супрацоўнікаў апублікавалі ў Telegram-каналах «Дзікае паляванне», «Каратели Беларуси», «Все нарушения!».
Размясцілі дадзеныя 11 чалавек — суддзі, супрацоўнікаў пракуратуры, праваахоўных органаў, якія датычныя да расследавання крымінальнай справы, і супрацоўнікаў турмы. Таксама ў сетцы распаўсюдзілі інфармацыю аб прыватным жыцці блізкіх сваякоў пракурорскіх работнікаў і суддзі.
Людзям, якія распаўсюдзілі асабістыя дадзеныя, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі і штраф (ч.3 арт.203−1 КК), якія абразілі (арт. 369 КК) — да трох. Іх асобы высвятляюць.
«Сказаў, што адпіша, калі будуць сілы… Ад іншых людзей лістоў на сённяшні дзень тата не атрымліваў…», — напісала яго дачка на мінулым тыдні.
З 1 жніўня Аўтуховіч пачаў піць ваду пасля сухой 21-дзённай галадоўкі. За гэты час ён страціў каля 25 кг. «У яго сур’ёзныя праблемы са здароўем — у тым ліку з ныркамі», — напісала дачка.
З 8 жніўня Мікалая пачалі прыводзіць на пасяджэнні суда. Ад яго патрабуюць уставаць пры адказах на пытанні суддзі і пракурора. Турэмны лекар сказаў, што Аўтуховіч можа ўставаць, адказваць і ўдзельнічаць у пасяджэннях.
У краме «Территория biblio.by» прыбралі з продажу кнігу пра аднаполыя адносіны. Праўладныя Telegram-каналы абурыліся асартыментам у кнігарні «Территория biblio.by». Пасля гэтага кнігу «Лагер» Эл Сі Розен у крамах папрасілі прыбраць з продажу, як становіцца ясна з публікацыі Вольгі Бондаравай. Хто менавіта папрасіў прыбраць кнігу, не ўдакладняецца.
Заяўнікі не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, правамоцнымі звяртацца з хадайніцтвамі і скаргамі па крымінальнай справе ў інтарэсах Аўтуховіча. У зваротах не пазначана, якія працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы.
У гэтай сувязі падстаў для разгляду зваротаў па сутнасці не маецца, заключылі ў пракуратуры.
Затрыманне гродзенскага фатографа Сяргея Марозова на фестывалі «Лакацыя» пацвердзілася. Суд над фатографам адбудзецца 22 ці 23 жніўня. Справай супраць Марозава займаецца Ленінскі РАУС.
Інфармацыя пра затрыманне Сяргея Марозава з’явілася ў суботу 20 жніўня. Па непацверджанай інфармацыі да фатографа падышоў мужчына ў грамадзянскім і папрасіў паказаць тэлефон. Марозаў адмовіў і яго затрымалі.
Ужо былая студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы (ГрДУ) Марыя Седышова магла б рыхтавацца да пачатку навучання на трэцім курсе. Замест гэтага ёй давялося тэрмінова збіраць рэчы і хавацца ад крымінальнага пераследу. Ксенія Каменка з’ехала ў Варшаву і падалася на праграму Каліноўскага. Наталля прызналася ў рэгістрацыі ў чат-боце «План Перамога» і з’ехала праз крымінальную справу. Якая атмасфера была ва ўніверсітэце апошнія два гады і што змянілася, тры студэнткі расказалі Hrodna.life.
У канале пад назвай «Поступи по совести» посцяць дадзеныя людзей, іх нікнэйм і скрыншоты паведамленняў. Ім прапануюць прыйсці ў ГУБАЗ для прафілактычнай гутаркі і выдаліць усе свае каментары. Стваральнікі канала сцвярджаюць, што пасля гэтага іх адпусцяць.
Мясцовы дабрачынны фонд «Паўночныя Афіны М. К. Агінскага» і Грамадскае аб’яднанне ветэранаў-аднапалчан, удзельнікаў баёў за Гродна ў 1941−1944 гадах ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Стваральнікі фонду планавалі адрадзіць сядзібу Агінскага і зрабіць Залессе культурным цэнтрам.
Займаўся ўкідамі, збіраў інфармацыю пра сілавікоў, меў куратара ў СБУ — гэта толькі частка абінавачанняў, якія агучылі супраць журналіста Дзяніса Івашына дзяржаўныя прапагандысты. Івашына пачалі судзіць у Гродзенскім абласным судзе 15 жніўня.
Яго судзяць у закрытым судовым пасяджэнні - у працэсе будуць «дзяржаўныя таямніцы», паведамляе «Новы Час».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…