У Гродне зменяць маршруты аўтобусаў № 24 і № 43, а таксама тралейбусаў № 6 і № 23. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
Як паедзе аўтобус № 24
Маршур аўтобуса № 24 «Забалаць — Гарадская клінічная больніца № 3» зменяць з 25 жніўня 2022 года. Аўтобус будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак «Забалаць» — вул.Старамалышчанская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў і назад у тым жа накірунку.
Як паедзе аўтобус № 43
Маршрут аўтобуса № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў» заменяць на «Грандзічы-3 — вуліца Брыкеля» з 1 верасня 2022 года.
Ён будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак «Грандзічы-3» — праспект Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчанская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Саяпіна — вул. Асфальтная — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа — вул. Брыкеля — прыпынак «Вуліца Брыкеля». Назад аўтобус будзе рухацца ў тым жа накірунку.
Як паедзе тралейбус № 6
Тралейбус № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» з 1 верасня будзе рухацца па маршруце «Жыллёвы комплекс Каўбасіно — Дзевятока».
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Жыллёвы комплекс «Каўбасіно» — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў. Назад у тым жа накірунку.
Як паедзе тралейбус № 23
З 1 верасня 2022 года тралейбус № 23 «Вуліца Адэльская — Вуліца Саяпіна» працягнуць да прыпынка «Грандзічы-3».
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Адэльская» — вул. Віктара Глухава без зменаў, далей вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчанская — праспект Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3». Назад у тым жа накірунку.
Чытайце таксама: Да TRINITI зараз можна даехаць дармова. Але толькі ўвечары