Лідскі замак. Фота: Hrodna.life
Праверыць веданне беларускай мовы, а таксама зрабіць унёсак у захаванне спадчыны Беларусі можна будзе 3 верасня на дыктоўцы ад «Лідскага піва». Сродкі пойдуць на набыццё новага экспаната для музея ў Лідскім замку. Выдатнікі атрымаюць білеты ў Музей Лідскага бровара.
Дыктоўка адбудзецца 3 верасня ў 15:00. Каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца. Напісаць дыктант можна будзе анлайн альбо прыйсці на пляцоўку ў Lidbeer DVOR (Мінск, вул. Кульман, 1/8). Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8−10 балаў, атрымаюць запрашальныя білеты ў Музей лідскага бровара.
Станам на 11:00 22 жніўня ўжо зарэгістраваліся 1249 чалавек. За кожнага ўдзельніка «Лідскае піва» пералічыць сродкі Лідскаму гісторыка-мастацкаму музею. На гэтыя грошы музей набудзе каштоўны прадмет мастацтва ў калекцыю. Зараз гэтая сума складае 6245 рублёў (5 рублёў за кожнага удзельніка, калі той сапраўды напішы дыктоўку).
Чытайце таксама: Ад шумераў і драўляных бочак да Носеля Пупко і Olvi: рэпартаж з «Музея Лідскага бровара»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…