Горад

На пустыры ля міні-рынку «Дзевятоўка» пабудуюць стыльнае кафэ з тэрасамі. Праект распрацавала мінская майстэрня

Кафэ з двума заламі агулам на 90 чалавек з’явіцца на скрыжаванні Дзяржынскага і Курчатава. У жніўні-верасні 2022 г. пройдуць грамадскія абмеркаванні праекта, заўважыў канал пра гарадскую прастору Urban Hrodna.

Месца размяшчэння кафэ на Дзевятоўцы пазначала зялёным колерам. Скрыншот Яндекс.Карты, малюнак Urban Hrodna

Паводле праекту гэта мае быць аднапавярховы будынак вышынёй да 4,9 м і плошчай каля 700 кв.м. Усярэдзіне кафэ будзе дзяліцца на дзве абедзеныя залы: на 55 і 40 чалавек. Побач паўстане 19 парковачных месцаў, у тым ліку адно для людзей з інваліднасцю.

Уздоўж фасадаў з боку Дзяржынскага і Курчатава забудоўшчык плануе стварыць прагулачныя зоны з месцамі для летняй мэблі.

Хто будзе будаваць?

Забудоўшчык — мінская фірма «Сатурн209». Яна набыла ўчастак на Дзевятоўцы 15 сакавіка 2022 года за 41,4 тыс. рублёў. Мінскія прадпрымальнікі былі адзінымі ўдзельнікамі аўкцыёну.

Праект будынка распрацавала мінская архітэктурная майстэрня ASGP (АС Груп Праект).

Чытайце таксама: На Альшанцы пабудуюць стыльны гандлёвы цэнтр: з пілатэсам, аптэкай і салонам прыгажосці

Дзе і калі можна выказацца

Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць з 27 жніўня 2022 г. да 21 верасня 2022 г.

Праект можна пабачыць на сайце гарвыканкама або з 27 жніўня па 11 верасня ў вестыбюлі будынку Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама на плошчы Тызенгаўза, 3 з 8.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00).

Гродзенцы могуць дасылаць заўвагі і прапановы з 27 жніўня да 21 верасня на адрасы:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023 Гродна, email gorisp@gorod.grodno.by
  • Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023 Гродна, email arhitektura@gorod.grodno.by
  • праз сэрвіс «Электронныя звароты» на grodno.gov.by

Абавязкова трэба паставіць пазнаку «Грамадскае абмеркаванне».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025