Будынак на Суворава,254 які плануюць прадаць. Крыніца: region.grodno.by
Недабудаваны навучальны корпус гродзенскага палітэхнічнага каледжа на вуліцы Суворава, 254/5 плануюць прадаць з аўкцыёна 19 верасня 2022 года. Адпаведную інфармацыю апублікаваў Гродзенскі аблвыканкам.
Закансерваваны будынак размяшчаецца на вуліцы Суворава за будаўнічым ліцэем. Яго прапануюць перарабіць пад грамадска-дзелавы аб’ект. Там могуць з’явіцца офісы і крамы. Пачатковая цана будынка амаль 325 тыс. рублёў. Пры жаданні пакупніку могуць прадаставіць растрэрміноўку плацяжа.
Плошча ўчастка, на якім размяшчаецца будынак, амаль 24 соткі. Плошча самаго будынка — 3 тыс. кв.м. Ён злучаны з будаўнічым ліцэем галерэяй, праз якую можна патрапіць з адной пабудовы ў іншую.
Будынак з керамзітабятонных панэлей і цэглы гатовы на 62%. Вокны закрыты жалезнымі кратамі. Ёсць падвал на 580 кв.м. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды будынкам на 50 гадоў.
Чытайце таксама: На Фолюшы зноў прадаюць будынкі былой вайсковай часткі. Цану знізілі ў некалькі разоў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…