У 2021/2022 навучальным годзе ў Польшчы навучаліся 11 тыс. студэнтаў з Беларусі. Яны занялі другое месца па колькасці сярод усіх замежных студэнтаў у Польшчы. На першым месцы — украінцы, паведаміў Prawo.pl са спасылкай на Цэнтр апрацоўкі інфармацыі - Дзяржаўны даследчы інстытут (OPI PIB).
Агулам у польскіх універсітэтах навучаюцца 86 тыс. замежнікаў. З іх 42% - украінцы (36 тыс.). Беларусаў - 11 076 студэнтаў. Таксама менш беларусаў застаецца на навучанне ў магістратуры. У 2021/2022 годзе вышэйшую адукацыю другой ступені атрымоўвалі 1,5 тыс. беларускіх студэнтаў і 6,7 тыс. украінскіх.
У перыяд з 2012 па 2022 год колькасць студэнтаў з беларусі ў Польшчы вырасла амаль у пяць разоў.
- 2012 — 2344 студэнта
- 2013 — 3220 студэнтаў
- 2014 — 3955 студэнтаў
- 2015 — 4555 студэнтаў
- 2016 — 5023 студэнта
- 2017 — 5980 студэнтаў
- 2018 — 7485 студэнтаў
- 2020 — 9700 студэнтаў
- 2021 — 11 076 студэнтаў
Таксама ў Польскіх ВНУ навучаюцца студэнты з Індыі, Турцыі, Зімбабвэ, Узбекістана, Нігерыі і Расіі. Паводле колькасці студэнты з Расіі займаюць 10-е месца, іх навучаецца 1665 чалавек.