Ніжняя царква на тэрыторыі Старога замка ў Гродне. Фота: AleBurd, commons.wikimedia.org
Частка даху ахоўнага збудавання Ніжняй царквы на тэрыторыі Старога замка ў Гродна падгніла. Таму неабходны бягучы рамонт падстрэшка, пад якім схаваныя руіны царквы. Так заключыла камісія пад старшынствам намесніка дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічны музея Багдана Блажэеўскага.
У планах — выпраўка драўляных бэлек, умацаванне расшыўкай дошкамі з двух бакоў, пастаноўка мацаванняў. Працы правядуць у верасні.
Падбор фірмы для гэтага завяршыўся. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей правёў закупку з адной крыніцы. Каштуе рамонт 3450 рублёў.
Ніжняя Царква ў Гродне — гэта закансерваваныя руіны помніка 12 стагоддзя. Знаходзяцца на тэрыторыі Старога замка ў Гродне. Ніжняй яна называецца таму, што на яе руінах пазней пабудавалі яшчэ адну, Верхнюю царкву. Выявілі царква ў 1932 годзе падчас раскопак. Адкрыццё стала сенсацыяй і яго нават назвалі ў прэсе «гродзенскай Трояй».
Чытайце таксама: С — Стары Замак. 5 фактаў пра замак, які не раз змяняў свой выгляд
Лічыцца, што царква была разбурана ў 1183 годзе. Паводле адной з версій, у царкву трапіла маланка. Па другой версіі, інжынеры памыліліся ў разліках, у выніку чаго царква развалілася. Абедзве версіі тлумачаць дзіўную форму рэшткаў царквы — як быццам яна руйнавалася зверху ўніз.
Па канструкцыі і строі Ніжняя царква нагадвала Каложскую, бо яе пабудавалі ў тым жа стагоддзі ў стылі той жа архітэктурна-мастацкай школы.
Чытайце таксама: Гродзенскiя святары ўпершыню чыталі акафіст Францішка Скарыны на руінах Ніжняй царквы
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…