Што вы ўяўляеце, калі чуеце слова «Гродна»? Напэўна, Фарны касцёл, або Каложскую царкву, або драматычны тэатр, або панэлькі на Дзевятоўцы. Адно можна сказаць дакладна: гэтыя аб’екты вы ўяўляеце ў дзённым святле. Гарадское жыццё не асацыюецца ў нас з ноччу і цемрай. Тым часам, нават калі большасць гараджан спіць, гарадская актыўнасць цалкам не замірае. Аб тым, як зрабіць начны час прыемным для гараджан, разбіраемся з антраполагам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым у новым выпуску падкаста «Утульны горад».
Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.
Цёмны час сутак — гэта не толькі час актыўнасць умоўных зладзеяў, якія імкнуцца схаваць свае цёмныя справы. Насамрэч, па начах не спяць многія законапаслухмяныя і прыстойныя грамадзяне: працоўныя заводаў, супрацоўнікі экстраных службаў, прадаўцы ў кругласутачных крамах, афіцыянты і бармены ў начных установах і шмат хто яшчэ. Часам ноч мы праводзім не дома, таму што бурна адпачываем у бары, або адзначаем свята ў кампаніі сяброў. Часам пакідаем родную кватэру ў цёмную гадзіну, таму што спяшаемся на начны цягнік.
У цэлым, шматлікія гараджане не спяць у начны час. Гэтым гараджанам якраз і патрэбна якасная інфраструктура. Як мінімум, добра асветленыя вуліцы і гарадскі транспарт.
Як ні дзіўна, аднак у шматлікіх еўрапейскіх гарадах сапраўды ёсць начныя маршруты. Праўда, у іх ёсць свае спецыфічныя адрозненні ад звыклага нам гарадскога транспарт.
Па-першае, яны ходзяць у адну і тую ж хвіліну кожную гадзіну. Так пасажыры заўсёды ведаюць, што аўтобус адпраўляецца з іх спынення, напрыклад у 1:15, а наступны будзе ў 2:15, яшчэ адзін — у 3:15.
Па-другое, маршрут можа адрознівацца ад дзённых маршрутаў. Няма ніякага сэнсу ў тым, каб уначы аўтобусы і тралейбусы ехалі ў месцы, дзе групуюцца офісы, ці гандлёвыя цэнтры. Затое такія прыпынкі як вакзалы, цэнтр з барнымі вуліцамі і спальныя раёны трэба абавязкова ахапіць.
Фотарэпартаж: Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна
Праблема многіх людзей, якія працуюць у офісе з 9 да 18 — немагчымасць у будны дзень заняцца нейкімі бытавымі справамі. Офісныя працаўнікі не паспяваюць наведаць, спецыялізаваныя крамы, бо гэтыя крамы таксама закрываюцца, а шостай гадзіне вечара.
Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял — поўны спіс начных крамаў Гродна.
Офісным працаўнікам бывае складана патрапіць на планавы візіт да лекара, таму што паліклінікі працуюць па тым жа графіку, што і большасць пацыентаў. Складана патрапіць і на прыём у якія-кольвек муніцыпальныя ўстановы па той жа прычыне. Выходныя ж дні па-першае, хочацца патраціць інакш, а па-другое, у неабходных устаноў таксама могуць быць выходныя ў гэтыя ж дні.
Парады: Бары, боўлінг і вакзал: куды пайсці і чым заняцца ў Гродне ноччу?
Андрэй Вазʼянаў прапануе сурʼёзна задумацца аб змяненне часу працы ў сучасных гарадах. Напрыклад, працоўны дзень на розных заводах павінен пачынацца з інтэрвалам хаця б у 15 хвілін, калі цыкл вытворчасці гэта дазваляецца. Тады не будзе сітуацыі, калі супрацоўнікі ўсіх заводаў цесна набіваюцца ў тралейбус, які ідзе ў прамысловую зону. Спецыялізаваныя магазіны, зыходзячы з той жа логікі, могуць адкрывацца не раніцай, а, напрыклад, у другой палове дня, але працягваць працаваць да позняга вечара. Тое ж датычыцца і сферы паслуг.
Акрамя таго, што ў такім выпадку ў гараджан будзе больш магчымасці карыстацца паслугамі і набываць тавары, такі падзел патокаў дапаможа знізіць нагрузку і на транспартную сістэму.
Слухайце таксама:
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…