Навіны

Плаціць будуць усе: платная чарга на мяжы стала абавязковай, браніраванне часу адмянілі

Аляксандр Лукашэнка адмяніў паслугу платнага браніравання часу перасячэння мяжы. З 18 жніўня 2022 года ўсе кіроўцы будуць праходзіць мяжу па жывой чарзе.

Пункт пропуску «Бераставіца». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: gpk.gov.by

За што зараз трэба будзе плаціць

Зараз кіроўцы ўсяго транспарту пры ўездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Уехаць у зону чакання можна будзе таксама па жывой чарзе. Электронная чарга працуе ў 7 пунктах пропуску на беларускай мяжы.

На сайце сэрвіса бранавання чаргі на мяжы можна дасюль забранаваць месца ў чарзе. У кол-цэнтры сэрвіса паведамілі, што яны пакуль самі не ведаюць, як будзе адбывацца праца па новых правілах. Па словах супрацоўнікаў, кіраўнітва не давала тлумачэнняў аднсна зменаў, — праверыла «Н*ш* Н*в*»

Якая цана за выезд з Беларусі

Каб выехаць за мяжу на аўтамабілі трэба заплаціць адну базавую велічыню (32 рублі). Праезд у зону чакання трэба будзе аплаціць асобна. Колькі трэба будзе заплаціць, пакуль невядома.

Навошта змены

Нагода для такіх зменаў - нібыта павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы электроннай чаргі. Частка грошай, якія атрымаюць ад функцыянавання гэтай сістэмы, пералічаць Дзяржаўнаму памежнаму камітэту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025