Аляксандр Лукашэнка адмяніў паслугу платнага браніравання часу перасячэння мяжы. З 18 жніўня 2022 года ўсе кіроўцы будуць праходзіць мяжу па жывой чарзе.
За што зараз трэба будзе плаціць
Зараз кіроўцы ўсяго транспарту пры ўездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Уехаць у зону чакання можна будзе таксама па жывой чарзе. Электронная чарга працуе ў 7 пунктах пропуску на беларускай мяжы.
На сайце сэрвіса бранавання чаргі на мяжы можна дасюль забранаваць месца ў чарзе. У кол-цэнтры сэрвіса паведамілі, што яны пакуль самі не ведаюць, як будзе адбывацца праца па новых правілах. Па словах супрацоўнікаў, кіраўнітва не давала тлумачэнняў аднсна зменаў, — праверыла «Н*ш* Н*в*»
Якая цана за выезд з Беларусі
Каб выехаць за мяжу на аўтамабілі трэба заплаціць адну базавую велічыню (32 рублі). Праезд у зону чакання трэба будзе аплаціць асобна. Колькі трэба будзе заплаціць, пакуль невядома.
Навошта змены
Нагода для такіх зменаў - нібыта павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы электроннай чаргі. Частка грошай, якія атрымаюць ад функцыянавання гэтай сістэмы, пералічаць Дзяржаўнаму памежнаму камітэту.