Гандлёва-забаўляльны комплекс TRINITI з 15 жніўня запусціў бясплатны аўтобус. Ён будзе курсаваць з панядзелка па пятніцу ад TRINITI ў кірунку Фолюша і па коле вяртацца да стартавага прыпынку. Пра гэта Hrodna.life расказала маркетолаг цэнтра Алеся Матвеёнак.
Перавозку арганізаваў Гродзенскі аўтобусны парк. Аўтобус будзе адпраўляцца ад прыпынка TRINITI у 18:15, 19:15, 20:15, 21:15 і 22:15.
Ён будзе рухацца па маршруце: TRINITI — Белкард — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Паповіча — вул. Чайкінай — вул. Соламавай — Гроднажылбуд — ГАП-1 — вул. Маслакова — Хімвалакно — TRINITI.
Пакуль бясплатны аўтобус пробны і адносіцца да катэгорыі «заказны». Адміністрацыя горада і гандлёва-забаўляльнага комплекса вывучаюць запатрабаванасць гэтага накірунку.
Таксама кіраўніцтва TRINITI сумесна з гарадскімі чыноўнікамі плануюць скарэктаваць маршрут тралейбуса № 6, каб можна было камфортна даязджаць да ГЗК з мікрараёна Каўбасіно.
У 2009 годзе гіпермаркет «Алмі» на праспекце Касманаўтаў [сёння там гандлёвы цэнтр «Карона» — Hrodna.life] арганізаваў для пакупнікоў чатыры бясплатных маршруткі па выхадных. Яны ездзілі на Вішнявец, Белыя Росы, Фолюш і Фарты.
У 2016 годзе Гандлёвы цэнтр «OldCity» пусціў па горадзе аўтобус, які ў выхадныя дні з 12:00 па 20:00 вазіў бясплатна пасажыраў «OldCity».
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…