Тактыльная плітка. Ілюстрацыйная фотка zeus-ceramica.com.ua
У пяці месцах Гродна звычайную тратуарную плітку заменяць на тактыльную. Раней спецыяльная камісія ўстанавіла, што старая плітка не адпавядае нормам даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых асоб.
У заканадаўстве да фізічна аслабленых асобаў (маламабільных груп) адносяць людзей з інваліднасцю, з паразай апорна-рухальнага апарата, састарэлых, цяжарных, дзяцей дашкольнага ўзросту, дарослых з дзецьмі на руках або ў вазках.
Плітку заменяць на вул. Дзяржынскага, 98, каля дзіцячай паліклінікі № 1 на вул. Даватара, на вул. Дзяржынскага, 3, на аўтавакзале і ў сцежкавай сетцы ў мікрараёне Дзевятоўка. Завяршыць рамонт плануюць да 8 верасня.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. Гэта будзе каштаваць 65 622 рублёў з гарадскога бюджэту.
Рамонт пройдзе ў рамках рэалізацыі падпраграмы «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021−2025 гады.
Чытайце таксама: Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…