Гродзенскі абласны драматычны тэатр вырашыў прадаць свае гаражы з аўкцыёну. Пабудовы знаходзяцца досыць далёка ад будынка тэатра: у раёне Кургана Славы, перад могілкамі «Сакрэт».
Гаражы размешчаны па адрасе пр. Касманаўтаў, 72 — у тупіковым праездзе паміж могілкамі «Сакрэт» і СТА. Участак уваходзіць у санітарную зону, адзначана ва ўмовах продажу. У комплексе прадаюць адміністрацыйны будынак, склад, самі цагляныя гаражы, у тым ліку недабудаваныя, і супрацьпажарнае абсталяванне. Будынкі ўзведзеныя ў 1997 годзе.
Агульная плошча забудовы складае 632,7 кв. м. Зямельны ўчастак плошчай 0,8 га пад забудовай можна арандаваць на 50 гадоў. Да будынкаў праведзена водазабеспячэнне, электрычнасць, каналізацыя.
Новы ўладальнік зможа перарабіць пабудовы пад адміністрацыйна-вытворчы аб’ект, камунальна-складскі або абслуговы аб’ект, ці аб’ект спадарожнага абслугоўвання.
Аўкцыён прызначаны на 12 верасня. Пачатковы кошт гаражоў - 619,9 тыс. рублёў.
Чытайце таксама: