Будынак на вуліцы Замкавая,12 пасля капітальнага рамонту. Скрыншот Беларусь 4
Жыхары дома на вуліцы Замкавай, 12 не задаволены капітальным рамонтам будынка. Звонку дом упарадкавалі да Фестываля нацыянальных культур, які адбыўся ў чэрвені, а ў пад’ездзе слядоў добраўпарадкавання будынка не бачна, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродно».
Апошні капітальны рамонт будынка адбыўся ў 1970-х гадах. Перад Фестывалем нацыянальных культур у чэрвені 2022 года будынак паскоранымі тэмпамі пачалі дарабляць і дафарбоўваць.
«Не змянілі ні падваконні, ні пафарбавалі вокны. Ні з таго боку, ні з двара. Трактар прайшоў, усе ямы вырыў, ніхто не заладзіў. Хуценька згарнуліся, усё. Ні ў кладоўках нічога, у падвале паўсюль бруд, ніхто нічога не прыбраў», — сказала жыхарка дома на Замкавай, 12 Нэлі Баркоўская тэлеканалу «Беларусь 4 Гродно».
Будаўніча-мантажныя працы адбываліся згодна з праектнай дакументацыяй і ўсе яе пункты былі выканананы.
«На Замкавай, 12 працы прадугледжваліся наступныя: цалкам рамонт даху, часткова замена пакрыцця, часткова страпільнай сістэмы і рашоткі. Далей прадугледжваўся рамонт уваходных груп, замена інжынерных сетак, стаякоў, магістральных сетак, сетак электразабеспячэння і электраасвячэння ў месцах агульнага карыстання. Замена адмосткаў вакол па перыметру будынка, цалкам рамонт фасадаў», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Віталь Герасімік тэлеканалу «Беларусь 4 Гродно».
Рамонт у пад’ездзе павінен адбывацца за кошт жыхароў дома. Набываць матэрыялы і аплочваць рамонтныя працы жыхары пад’езда павінны за ўласныя сродкі. Камунальныя службы могуць толькі пасадзейнічаць і выступіць у ролі заказчыка. Гэта абгрунатавана пастановай Савета міністраў Беларусі № 324.
Чытайце таксама:
10 домов отремонтируют в Гродно, из них семь — капитально. Где, какие дома и когда?
Начнут с проблемных. Где в Гродно отремонтируют дворы в этом году
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…