Photo by Jeremy Bezanger on Unsplash
У Беларусі выявілі новы штам каранавіруса, які называюць «амікрон-ніндзя». Яго знайшлі ў захварэўшых на COVID-19 у Віцебску і Мінску, паведаміў Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
«Мы не чакаем нейкіх змяненняў у плане лячэння, а таксама па клініцы і цяжару плыні. Хоць у сусветнай прэсе ёсць на гэты конт меркаванне, што штам больш кантагіозны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змены пратаколаў не трэба», — сказаў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.
Штам «ніндзя», або «амікрон 4/5», — гэта пятая лінія мутаваўшага віруса з Паўднёвай Афрыкі. Цяпер ён больш за ўсё распаўсюджаны ў ЗША і Заходняй Еўропе. Сваю назву вірус атрымаў з-за ўласцівасці паспяхова сыходзіць ад адказу імуннай сістэмы, а таксама ўхіляцца ад антыцелаў.
«Амікрон-ніндзя» можа патрапіць у арганізм незаўважаным для імунітэту. Ён заўважыць яго толькі ў той момант, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат, падкрэсліваюць спецыялісты.
Паводле словаў Тарасенкі, штам «стэлс» сканчае сваю цыркуляцыю. Зараз яна на ўзроўні 8% па краіне. Астатнія 92% гэта «амікрон» ВА4 і ВА5.
Акрамя гэтага, даследаванне па геномным наглядзе дазваляе цалкам кантраляваць сітуацыю ў краіне. А ўсе наяўныя вакцыны дазваляюць абараніць ад цяжкай плыні хваробы.
Новую хвалю каранавіруса ў Беларусі чакаюць ў пачатку верасня 2022 года. Пра гэта ў ліпені 2022 года сказаў Аляксандр Тарасенка. Па яго словах, 70% насельніцтва Беларусі прышчапіліся ад каранавіруса.
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…