У Беларусі выявілі новы штам каранавіруса, які называюць “амікрон-ніндзя”. Яго знайшлі ў захварэўшых на COVID-19 у Віцебску і Мінску, паведаміў Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусь прыйшоў вірус-ніндзя. Чым ён пагражае і ў якіх гарадах ужо ёсць
Каранавірус. Ілюстрацыйнае фота.

“Мы не чакаем нейкіх змяненняў у плане лячэння, а таксама па клініцы і цяжару плыні. Хоць у сусветнай прэсе ёсць на гэты конт меркаванне, што штам больш кантагіозны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змены пратаколаў не трэба”, – сказаў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

Штам “ніндзя”, або “амікрон 4/5”, – гэта пятая лінія мутаваўшага віруса з Паўднёвай Афрыкі. Цяпер ён больш за ўсё распаўсюджаны ў ЗША і Заходняй Еўропе. Сваю назву вірус атрымаў з-за ўласцівасці паспяхова сыходзіць ад адказу імуннай сістэмы, а таксама ўхіляцца ад антыцелаў.

“Амікрон-ніндзя” можа патрапіць у арганізм незаўважаным для імунітэту. Ён заўважыць яго толькі ў той момант, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат, падкрэсліваюць спецыялісты.

Што з папярэднім штамам “стэлс”

Паводле словаў Тарасенкі, штам “стэлс” сканчае сваю цыркуляцыю. Зараз яна на ўзроўні 8% па краіне. Астатнія 92% гэта “амікрон” ВА4 і ВА5.

Акрамя гэтага, даследаванне па геномным наглядзе дазваляе цалкам кантраляваць сітуацыю ў краіне. А ўсе наяўныя вакцыны дазваляюць абараніць ад цяжкай плыні хваробы. 

Калі чакаць новую хвалю каранавіруса

Новую хвалю каранавіруса ў Беларусі чакаюць ў пачатку верасня 2022 года.  Пра гэта ў ліпені 2022 года сказаў Аляксандр Тарасенка. Па яго словах, 70% насельніцтва Беларусі прышчапіліся ад каранавіруса.