Мясцовы дабрачынны фонд «Наша Карэліччына» пачалі ліквідаваць у Гродзенскім абласным судзе 8 жніўня. Аб выніках пасяджэння пакуль невядома.
UPD 31 жніўня. Мясцовы дабрачынны фонд «Наша Карэліччына» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 8 жніўня 2022 года.
Ісцом у пасяджэнні аб ліквідацыі выступае Карэліцкі райвыканкам. Суддзя Вячаслаў Міхневіч.
Мяркуючы па сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра, фонд прапрацаваў восем гадоў. Пакуль яго статус пазначаны як «дзеючы». Даведацца, чым менавіта займаўся фонд і якія ў яго былі праекты, Hrodna.life не ўдалося.
Толькі за апошнія паўгода ў Гродне ліквідавалі:
- Гродзенскае грамадскае сямейнае аб’яднанне «Парадыгма»,
- Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне «Чатыры вятры»,
- Дзіцяча-юнацкае грамадскае аб’яднанне «Спартыўна-творчая студыя ФАЕР»,
- Грамадскае аб’яднанне «Байцоўскі клуб «Чорная пазнака»,
- Абласны Спартыўна-патрыятычны клуб «Гонар Радзімы»,
- Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў,
- «Краязнаўчае таварыства — Коматава»,
- «Устойлівае развіццё вёскі».
Прычынай ліквідацыі ў большасці выпадкаў сталі парушэнні ў дакументацыі, якія самі старшыні называлі нязначнымі.