Пераход у Гродне. Фота: Telegram-канал "Право имеют", 7 красавіка 2022
За ўдзел у акцыях пратэсту супраць уварвання Расіі ва Украіну затрымана больш за 1000 чалавек. Заведзены 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці. Гэта толькі тыя затрыманні і справы, пра якія стала вядома праваабаронцам. Такія дадзеныя праваабарончы цэнтр «Вясна» перадаў чатыром Спецыяльным дакладчыкам ААН.
Гэта дакладчыкі ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, праве на свабоду меркаванняў, праве на мірныя сходы і асацыяцыі па гвалце ў дачыненні да жанчын.
Праваабаронцы звярнулі ўвагу на пытанне аб гвалце ў дачыненні да жанчын. Вядома пра 278 такіх выпадкаў. Затрыманыя паведамлялі пра здзекі з боку міліцыі, невыносныя ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, а таксама пра тое, што ў камеру засялялі ў тры-чатыры разы больш жанчын, чым разлічана спальных месцах.
Жанчыны спалі на падлозе, не атрымлівалі ежы і вады, гігіенічных сродкаў. Таксама затрыманых не вадзілі ў душ і на шпацыры.
Беларусаў пераследавалі за антываенныя і антырасійскія выказванні ў сацсетках і іншыя спосабы выказвання салідарнасці з Украінай. Напрыклаў, за распаўсюд інфармацыі аб перасоўванні расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі. А таксма за спробы перашкодзіць перасоўванню вайсковай тэхінікі на чыгунцы.
Праваабаронцы прывялі як прыклад палітзнаяволеную Дануту Перадню, якую асудзілі на 6,5 гадоў калоніі за рэпост тэксту, у якім рэзка крытыкуюцца дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне.
Журналіста Юрыя Ганцарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за фота расійскай вайсковай тэхнікі. Студэнта Аляксандра Загдая асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за перадачу звестак пра вайсковыя самалёты. Таксама асудзілі «рэйкавых партызанаў» Дзяніса Дзікуна, Алега Малчанава, Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава і іншых.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…