У Гродне набіраюць беларускамоўныя класы. У школе Кастрычніцкага раёна пакуль усяго адна заяўка

У гродзенскую школу № 34 (Вішнявец, Кастрычніцкі раён) сярод першакласнікаў пададзена толькі адна заяўка ў беларускамоўны клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў «Гарадзенскай суполцы роднай мовы» ў Facebook. У выпадку адкрыцця клас атрымаецца невялікі і кожны вучань атрымае шмат увагі, тлумачыць аўтарка допісу. «Гэта будзе амаль індывідуальнае навучанне. Настаўніцу таксама вельмі хвалілі!», — дадае жанчына. Да таго ж, у школе ёсць свой басейн. Дырэктар 34-й школы Віталь Парманчук адзначаў, што школа мае добрую базу для навучання на беларускай мове. Наборы ў беларускамоўныя класы ідуць больш за 10 гадоў.

Акрамя школы № 34, беларускамоўныя класы ёсць ў Ленінскім райне Гродна ў школе № 32, на Дзевятоўцы. Сёлета ў першы клас туды ўжо падалі заяўкі 6 чалавек. У былой «польскай школе» № 36 выкладанне цалкам перавялі на рускую мову, але магчыма там захаваецца першы беларускі клас 2021 года набора.

«Калі б была рэальная роўнасць моваў і палова школ была бы рускамоўных, палова беларускамоўных — школы былі бы ў крокавай дасягальнасці для навучэнцаў», — адзначаў раней былы кіраўнік абласной рады «Таварыства беларускай мовы» Віктар Парфёненка.

Як змянялася сітуацыя з беларускай мовай у школах

У пачатку 1990-х у Гродне было 28 школ з выкладаннем на беларускай мове. Потым не засталося ніводнай. Толькі 10 гадоў таму ў горадзе зноў з’явілася магчымасць вучыцца па-беларуску.

Каб адкрыць у школе ці дзіцячым садку клас або групу з беларускай мовай навучання, ініцыятыву мусіць праявіць група бацькоў, нават невялікая, тлумачыў раней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025