Большой буфет. Фото: Hrodna.life
Рэстаран-бістро «Большой Буфет», які размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман», прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс.
Плошча бістро — 780 кв.м. Зала разлічана на 200 пасадачных месцаў, але ў аб’яве пазначана, што ёсць магчымасць павялічыць пасадку. Акрамя ўласна залы для наведнікаў у плошчу ўваходзяць абедзеная зона самаабслугоўвання, дзіцячая зона для гульняў і кухня. Кухня абсталявана ўсім неабходным. Ёсць стацыянарная халадзільная і маразільная камеры, а таксама грузавы ліфт.
У аб’яве паведамілі, што ў рэстарацыі «адэкватная» арэндная стаўка і доўгатэрміновыя дамовы.
На даху гандлёвага дома, над «Большим Буфетом», знаходзіцца аглядная пляцоўка, а на ёй — летняе кафэ «Крыша мира» на 100 месцаў. Унізе, побач з уваходам у ГД «Нёман», ёсць яшчэ адно летняе кафэ — «Клевер». Абодва належаць тым жа ўласнікам і прадаюцца разам з «Буфетом».
Адна з атракцый для наведнікаў «Буфета» і «Крыши мира» — магчымасць падняцца туды на панарамным шкляным ліфце.
«Большой буфет» працуе ў Гродне са снежня 2015 года. «Крыша мира» — са жніўня 2018-га. Прычына продажу ў аб’яве не пазначана.
Чытайце таксама: Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…