Уладальнікі гандлёвага дома “Нёман” скончылі перамовы аб продажы аб’екта. Новым уладальнікамі “Нёмана” стала кампанія “Санта Рытэйл”. Яна ўваходзіць ў групу кампаній “Санта”, паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”.

Пра продаж гандлёвага дома “Нёман” стала вядома 2 жніўня.
Хто новы ўладальнік “Нёмана”
“Санта” – холдынг, які ўключае больш за 40 кампаній. Сярод іх пастаўшчыкі сыравіны, вытворцы прадукцыі, дыстрыбуцыйныя і лагістычныя кампаніі, рытэйлерская сетка і іншыя кампаніі. У сетку ўваходзяць маркеты, супермаркеты і крамы-эканом. Па ўсёй Беларусі ў кампаніі больш за 210 гандлёвых аб’ектаў.
“Нёман” – не толькі ўнівермаг на Савецкай
Ва ўласнасці ААТ “Гандлёвы дом “Нёман”” – не толькі будынак універмагу на Савецкай. На праве арэнды гандлёваму дому належаць крамы Mark Formelle на Савецкай, 3, 5 і на рынку “Карона”. Таксама “Нёману” належыць гандлёвы цэнтр “Ан-3” на Антонава, які быў выстаўлены на продаж у снежні 2021 г. Па стане на 2019 год у “Нёмана” ва ўласнасці былі таксама склады і гаражы, а яшчэ дом на Замкавай, 3 (сёння там бар “Госці”).
Акцыі ўнівермага прадавалі ўжо ў 2019 годзе
У 2019 годзе Гродзенскі гарвыканкам, які быў уладальнікам 17,55% ААТ “Нёман”, выстаўляў на продаж свой пакет акцый. На той момант асноўным уласнікам “Нёмана” ўжо не першы год быў Іван Маісееў, заснавальнік фірмы “ABC”.
У “Нёмане” прадаюць “Большой Буфет”
Рэстаран-бістро «Большой Буфет», які размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман», прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс.
Разам з “Большим Буфетом” прадаюць рэстаран “Крыша мира” который размешчаны на даху ўнівермага, а таксама кафэ “Клевер” побач з гандлёвым домам.
Гісторыя гродзенскага ўнівермага
У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.

У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства.
Сёння там размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, “ТВОЕ”, “Мегатоп”, “Belwest”, Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншя. Працуюць рэстаран-бістро “Большой буфет”, пякарня, летнія пляцоўкі.


