Уладальнікі гандлёвага дома «Нёман» скончылі перамовы аб продажы аб’екта. Новым уладальнікамі «Нёмана» стала кампанія «Санта Рытэйл». Яна ўваходзіць ў групу кампаній «Санта», паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
Пра продаж гандлёвага дома «Нёман» стала вядома 2 жніўня.
Хто новы ўладальнік «Нёмана»
«Санта» — холдынг, які ўключае больш за 40 кампаній. Сярод іх пастаўшчыкі сыравіны, вытворцы прадукцыі, дыстрыбуцыйныя і лагістычныя кампаніі, рытэйлерская сетка і іншыя кампаніі. У сетку ўваходзяць маркеты, супермаркеты і крамы-эканом. Па ўсёй Беларусі ў кампаніі больш за 210 гандлёвых аб’ектаў.
«Нёман» — не толькі ўнівермаг на Савецкай
Ва ўласнасці ААТ «Гандлёвы дом „Нёман“» — не толькі будынак універмагу на Савецкай. На праве арэнды гандлёваму дому належаць крамы Mark Formelle на Савецкай, 3, 5 і на рынку «Карона». Таксама «Нёману» належыць гандлёвы цэнтр «Ан-3» на Антонава, які быў выстаўлены на продаж у снежні 2021 г. Па стане на 2019 год у «Нёмана» ва ўласнасці былі таксама склады і гаражы, а яшчэ дом на Замкавай, 3 (сёння там бар «Госці»).
Акцыі ўнівермага прадавалі ўжо ў 2019 годзе
У 2019 годзе Гродзенскі гарвыканкам, які быў уладальнікам 17,55% ААТ «Нёман», выстаўляў на продаж свой пакет акцый. На той момант асноўным уласнікам «Нёмана» ўжо не першы год быў Іван Маісееў, заснавальнік фірмы «ABC».
У «Нёмане» прадаюць «Большой Буфет»
Рэстаран-бістро «Большой Буфет», які размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман», прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс.
Разам з «Большим Буфетом» прадаюць рэстаран «Крыша мира» который размешчаны на даху ўнівермага, а таксама кафэ «Клевер» побач з гандлёвым домам.
Гісторыя гродзенскага ўнівермага
У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.
У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства.
Сёння там размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, «ТВОЕ», «Мегатоп», «Belwest», Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншя. Працуюць рэстаран-бістро «Большой буфет», пякарня, летнія пляцоўкі.