Дом які плануюць прадаць з аўкцыёна. Крыніца. gcn.by
На вуліцы Падпярэселка, 26 з аўкцыёна плануюць прадаць жылы дом. Пачатковая цана аб’екта — 8600 рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Але ёсць адна асаблівасць: будынак зношаны на 80%.
Агульная плошча аднапакаёвага жылога дома — 22,4 кв.м. Будынак аднапавярховы каркасна-засыпны. Складныя часткі дома — сені, дрывотня, прыбіральня і пограб. Паводле фотаздымкаў будынак даўно закінуты, у ім разбурана столь і частка сценаў.
Плошча ўчастка, на якім размешчаны дом, зусім невялікая — 0,0441 га. Гэта менш за стандартны дачны ўчастак. Участак знаходзіцца ў лагчыне паміж Каложскім паркам і вуліцай Вясенняй. Набыць участак амаль у цэнтры горада можна будзе на аўкцыёне, які адбудзецца 23 жніўня 2022 года.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць і здаюць у арэнду памяшканні: некаторыя не знаходзяць уласнікаў нават з вялікай зніжкай
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…