У сацыяльных сетках гродзенцаў рэгулярна разгортваюцца спрэчкі пра рэстаўрацыю або знішчэнне чарговага гістарычнага будынка. Здаецца, менавіта жыхары Гродна занепакоены сваёй культурнай спадчынай як ніхто іншы. Але чым могуць быць карысныя тыя спрэчкі? І ці разумеюць гродзенцы ўвогуле, што можна лічыць культурнай спадчынай, а што — не. Пра гэта, а таксама пра аднаўленне Старога замка, Дома Лютэка і комплексу на Замкавай у другім выпуску падкасту «Утульны горад» паразмаўлялі з гісторыкам і культурным антраполагам, доктарам гуманітарных навук Сцяпанам Стурэйкам.
Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.
Культурная спадчына — гэта не толькі старая архітэктура
У наш час аб’ектамі культурнай спадчыны становіцца бясконцы спіс рэчаў: ад традыцыйных старажытных палацаў да канцэнтрацыйных лагераў, ад лічбавай выявы да старонкі памерлага чалавека ў сацыяльнай сетцы. Панятак культурная спадчыны пашырыўся настолькі, што ўжо не варта казаць пра каштоўнасць канкрэтных фізічных аб’ектаў. Сцяпан Стурэйка лічыць, што спадчына — гэта перш за ўсё адносіны і камунікацыя ў грамадстве.
Слухай таксама: Як хіпстарскі панятак «урбаністыка» можа быць карысны для гродзенцаў?
Міжнародныя пагадненні - гэта ўмоўнасць
Мы часта чуем пра безлічныя міжнародныя арганізацыі і дамоўленасці па ахове культурнай спадчыны. Насамрэч значная частка з іх — не больш, чым дэкларацыі. Самая вялікая санкцыя для краіны, якая не захоўвала свае аб’екты спадчыны ў адпаведнасці з правіламі - выключэння такіх аб’ектаў са спіса ЮНЭСКА.
Навошта гэтыя міжнародныя правілы ўвогуле патрэбныя? Некаторыя з іх насамрэч прадпісваюць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасці з сусветнымі нормамі. Але як гэтыя нормы разумеюць і выконваюць на мясцовых узроўнях — гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
Што такое добрая рэстаўрацыя?
Якасная рэстаўрацыя павінна мець тры складнікі: кансервацыя, рэканструкцыя і экспазіцыя.
Пад кансервацыяй разумеецца максімальна магчымае захаванне таго, што засталося ад арыгінальнага аб’екта. Пад рэканструкцыяй — вяртанне аб’екту гістарычнага выгляда. Пад экспазіцыяй — захаванне вонкавай эстэтыкі аб’екта. Іншымі словамі, мы мусім лёгка вызначыць, да якой эпохі адносіцца адрэстаўраваны помнік. Ідэальнай можна лічыць такую рэстаўрацыю, якая спалучае ў сабе ўсе тры складнікі ў прыблізна роўных прапорцыях.
Чытайце таксама: Что есть наследие белорусов и как его сохранить. Степан Стурейко — о новых трендах в работе с историческими артефактами
Праблема Старога замка ў канфлікце пакаленняў і браку камунікацыі
Праект рэстаўрацыі Старога замка з’явіўся яшчэ ў канцы 80-х гадоў ХХ ст., але рэалізаваны ён быў толькі зараз. За гэты доўгі час вырасла ўжо новае пакаленне рэстаўратараў, архітэктараў, з’явіліся новыя архіўныя дакументы з інфармацыяй пра Стары замак. Адсюль вынікае пэўны разрыў паміж канцэптам і часам яго рэалізацыі. Акрамя таго, рэканструкцыя Старога замка ніяк не абмяркоўвалася з шырокімі грамадскімі коламі. Нават прыгожых здымкаў адноўленага замка бракуе. Відавочна, што гараджане ставяцца да адноўленага замка крытычна.
Дом рыбака як прыклад добрай камунікацыі
З адноўленымі будынкамі на Замкавай вуліцы — адваротная гісторыя. У гэтым выпадку арганізатары пабудавалі моцную піяр-кампанію, запрасілі модных архітэктараў, а пра тое, як ідзе працэс аднаўлення, шмат пісалі ў прэсе. Як вынік, да комплексу, якому могуць быць прад’яўленыя тыя ж прэтэнзіі, што і да Старога Замка, у шырокіх грамадскіх колах пытанняў няма.
Чытайце таксама: Нараджэнне, смерць і ўваскрашэнне рэстаўрацыі. Наўздагон гарадзенскім рэстаўрацыйным дыскусіям