Каля 10 прыродных аб’ектаў Гродзенскага раёна могуць патрапіць у спіс асабліва ахоўваемых прыродных помнікаў. Сярод іх валун у раёне Камбіната будаўнічых матэрыялаў у Гродне, а таксама Гожскія крыніцы, паведаміла газета «Перспектива».
Гродзенскі раён наведала суполка навукоўцаў Унітэхпрам БДУ (вучэбна-навукова-вытворчае прадпрыемства ў структуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Яны вывучалі аб’екты, якія прэтэндуюць на ўнясенне ў Рэгіянальную схему асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый на 2024 — 2033 гады. Адзін з крытэраў адбора — унікальнасць.
Калі гэтыя аб’екты ўнясуць у спіс асабліва ахоўваемых тэрыторый, то за пашкоджанне такога помніка могуць прыцягнуць да адказнасці і пакараць.
Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды — наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў. Гэта могуць быць участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асабліва каштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.
Напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:
Да прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікамі прыроды, адносяць крыніцы, ручаі і іншыя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы. Таксама гэта можа быць рэдкая форма рэльефу.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…