У параўнанні з 2021 годам узровень вады ў Нёмане падняўся ў два разы. Але гэта ўсё роўна небяспечна нізкая адзнака. Такія ўмовы абмяжоўваюць рух рачных судоў, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс» са спасылкай на Гродзенскі філіял Белгідрамет.
Які зараз узровень вады
Зараз узровень вады ў Нёмане складае 87 сантыметраў. У 2021 годзе ў гэты час ён складаў 46 сантыметраў. Вада паднялася з-за ападкаў.
Узровень вады падняўся таксама на рацэ Рось (цячэ па Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах, упадае ў Нёман), воды ракі выйшлі на пойму. Адбыліся падтапленні ў жылых дамах і сутарэннях. Акрамя гэтага падтапіла агароды і лецішчы.
Што можа папоўніць раку?
З-за такіх умоваў абмежаваны суднаходства па Нёмане на ўчастку працягласцю 18 кіламетраў ў раёне вёскі Пералом (вёска ля самай літоўскай мяжы). Папоўніць узровень вады могуць працяглыя дажджы. Калі адбудуцца залевы, то ўзровень вады ў нізінах выйдзе на пойму.
Чытайце таксама: