Уваход у былы дыска-бар "Афрыка". Крыніца: yandex.by
Памяшканне былога дыска-бара «Афрыка» на вуліцы Урублеўскага, 1 выставілі на аўкцыён. Ён адбудзецца 31 жніўня 2022 года. Пачатковая цана аб’екта — 801 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.
Плошча памяшкання, дзе размяшчаўся бар — 459 кв. метраў. Акрамя гэтага на аўкцыёне можна набыць два складскія памяшканні плошчай 140 кв.метраў і 195 кв. метраў. Памяшканні ізаляваныя, па ўмовах аўкцыёна патрабаванняў па прызначэнні памяшканняў няма.
Дыска-бар «Афрыка» адкрылі вясной 2016 года на месцы былой піцэрыі «Марыа». Адметнасцю бара было афармленне ў афрыканскай тэматыцы — традыцыйныя маскі, трасніковая барная стойка, а таксама выявы афрыканскіх жывёлаў.
Чытайце таксама: Не распуста, а эстэтыка. Скандальная імпрэза «Loshadka party» адбылася ў Гродне
Летам 2021 года на продаж выставілі былы клуб «Stop line» якія размяшчаецца ў тым жа будынку дзе і «Афрыка». Паводле аўкцыёну пакупнік абавязаны распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на рэканструкцыю або капітальны рамонт. Але за год памяшканне былога «Stop line» дасюль ніхто не выкупіў.
За чатыры аўкцыёна цана за права ўласнасці на памяшканне зменшылася на 60%, з 1 млн 282 тыс. рублёў да 512,7 тыс. рублёў.
Клуб Stop Line працаваў з 1997 да 2014 года. Яшчэ да таго, як памяшканне выставілі на таргі ў першы раз, ім зацікавіўся ўладальнік сеткі «Еўрагандаль». Там мог з’явіцца «Еўраопт», пункт «Е-дастаўкі» і «Еўрапошты», пісаў раней «Вечерний Гродно».
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць і здаюць у арэнду памяшканні: некаторыя не знаходзяць уласнікаў нават з вялікай зніжкай
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…