Ілюстрацыйнае фота womenshealthmag.com
Вечарынка ў стылі БДСМ пройдзе 30 ліпеня ў гродзенскім бары «Absolem». Наведвальнікаў чакае дрэс-код, конкурсы, дыджэі. Уваход — толькі для паўналетніх.
Арганізатары просяць выконваць дрэс-код. Вітаюцца латекс і скура. Галоўны атрыбут — чырвоны або чорны колеры. Наведвальнікі ў адпаведным дрэс-кодзе атрымаюць камплімент ад бара.
У праграме абяцаюць «атмасферу» і конкурсы. Выступяць дыджэі DA YOU LIN YARIK JR і DIANA ADVOKAT з Мінска.
Праз рэпост у Instagram можна было выйграць бясплатны ўваход, кактэйль і «вельмі гарэзлівы наборчык».
Дзе: бар «Absolem», вул. Урыцкага, 5
Калі: 30 ліпеня, 23: 00−07: 00
Колькі: 5 рублёў з рэпостам, без рэпосту — 10 рублёў
БДСМ — псіхасэксуальныя практыкі, заснаваныя на абмене ўладай.
У 2017 годзе ў Гродне прайшла «Loshadka Раrty», на якой у вобразах гасцей былі прадстаўлены касцюмы і атрыбутыка гэтай культуры. Таксама ў Гродне тры месяцы праіснавала адзіная ў Беларусі BDSM студыя. Студыяй зацікавіліся спрактыкаваныя аматары BDSM і пачаткоўцы, а таксама — праваахоўныя органы і мясцовая ўлада. У выніку студыя пераехала ў сталіцу.
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…