Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Санітарныя патрабаванні для басейнаў, аквапаркаў, саунаў, СПА і фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Зараз іх уладальнікам і кіраўніцтву прыйдзецца паклапаціцца пра безбар’ернае асяроддзе для людзей з інваліднасцю і своечасовым рамонце. Hrodna.life высветліў, як справы з безбар’ерным асяроддзем ідуць цяпер.
Цалкам дакумент называецца «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі басейнаў, аквапаркаў, аб’ектаў па аказанні бытавых паслуг лазняў, саунаў і душавых, СПА-аб'ектаў, фізкультурна-спартыўных збудаванняў». Ён зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 16 траўня 2022 г. № 44 і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Згодна з дакументам, у басейнах і СПА-комплексах трэба забяспечваць бягучы і капітальны рамонт і рамонт інжынерных сістэм у залежнасці ад іх санітарнага і тэхнічнага стану. Пры гэтым праводзіць рамонт, не спыняючы працу, забаронена.
Ва ўсіх пералічаных месцах павінны быць прадугледжаны ўмовы па безбар’ерным асяроддзі для доступу і знаходжання людзей з інваліднасцю і з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата. Таксама там павінна быць універсальная аптэчка першай дапамогі па спісе Мінздароўя з актуальнымі тэрмінамі прыдатнасці лекаў. Да таго ж трэба будзе выконваць «мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця». У тым ліку гэта забарона на курэнне і электронныя цыгарэты на ўсёй тэрыторыі, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў.
Гэтыя патрабаванні не датычаць:
Плаванне можа быць добрым варыянтам, каб умацаваць мышцы, павысіць тонус, палепшыць каардынацыю і пры гэтым не падвяргацца празмерным нагрузкам. Пры гэтым у асноўным басейны зараз не прыстасаваныя для таго, каб імі маглі карыстацца фізічна аслабленыя людзі, распавяла Hrodna.life Ганна Яшына, удзельніца праекта «Пайшлі-Паехалі» і праграмы «Антыбар'ер». Наконт ступені безбар’ернасці СПА-комплексаў і саунаў Ганна мяркуе, што там таксама ўсё «не вельмі добра».
Каб людзі з інваліднасцю маглі паплаваць, пандуса на ўваходзе недастаткова. Каб любы чалавек, з любой формай інваліднасці мог трапіць у басейн, той павінны быць абсталяваны пад’ёмнікам для спуску ў ваду. Усё індывідуальна, хтосьці зможа справіцца і без яго. Але тады можа спатрэбіцца старонняя дапамога, гэта нязручна і цяжка, патлумачыла Ганна.
Басейн Палаца творчасці дзяцей і моладзі (былы Палац піянераў) у Каложскім парку абсталяваны такім пад’ёмнікам. Праўда, каб дабрацца да самога басейна, трэба падняцца на другі паверх, а лесвіца не вельмі зручная. Паводле інфармацыі Ганны Яшынай, пакуль там нічога не змянілася.
Вход у «Аквацэнтр» на Горкага (былы ФАК) абсталяваны пандусам з дзвюх частак, кожная з якіх адпавядае прынятым у Беларусі стандартам. Пад’ём на яго заняў у Ганны 25 хвілін. Унутры ж пад’ёмніка для спуску ў басейн няма, хоць там і трэніруюцца паралімпійцы.
Пандусы ёсць і пры уваходах у лазнева-аздараўленчыя комплексы «Вішнявец» па вул. Хімікаў і на Болдзіна. А вось у аздараўленчым цэнтры «Азотсэрвіс» на Томіна пандус адсутнічае.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…