Навіны

14 дзён сухой галадоўкі, затрыманне тыктокера, міліцыянт у цывільным. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Мікалай Аўтуховіч галадае 14 дзён. У Гродне затрымалі тыктокера з 20 тысячамі падпісчыкаў. У Лідзе міліцыянты ў цывільным патрулююць вуліцы на роварах. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 ліпеня.

Палітвязняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі

У Гродзенскім абласным судзе агучылі прысуд актывістцы з Пружан Юліі Лаптановіч, якую ўтрымліваюць за кратамі дзевяць месяцаў.

Суддзя Віктар Сянько прызнаў палітвязняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф у памеры 608 рублёў. Віну сваю Юлія прызнала часткова, паведамляе «Вясна».

Юлія Лаптановіч. Фота: «Вясна»
Суд над Юліяй Лаптановіч. Скрыншот Hrodna.life

Былога гітарыста гурту Dzieciuki Андрэя Пуціна арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмізм»

Падрабязнасці пакуль невядомыя. Андрэй жыў у Мінску і некаторы час не граў у групе.

Андрэй Пудзін. Фота: facebook.com/Dzieciuki

Экстрэмісцкія фарміраванні

Рэсурсы ў Telegram, Facebook, Instagram, «ВКонтакте» і «Одноклассниках» «Волковыск. НОВОСТИ», «Волковыск. Доска позора» і «Гродненская Область Перемен!» 17 ліпеня прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

Экстрэмісцкія фарміраванні. Скрыншот Hrodna.life

Затрыманні

  • Лідчаніна затрымалі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) у Telegram-чаце і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Міліцыя зацікавілася ім пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.
  • У Ваўкавыску затрымалі супрацоўніка «Краснасельскбудматэрыялы». Прычынай гэтаму стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, распаўсюджванне матэрыялаў, якія «ганьбяць» Аляксандра Лукашэнку і нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
  • Затрымалі лідчаніна з нацысцкімі татуіроўкамі. Па словах затрыманага, ён не прапагандуе гэтую ідэалогію, а набіў татуіроўкі ў месцах пазбаўлення волі «па паняццях».

Раніцай 23 ліпеня Мікалаю Аўтуховічу прынялі перадачу. Гэта значыць, што яго выпусцілі з карцара — праз тыдзень

У судзе зрабілі перапынак да панядзелка 25 ліпеня. Гэта будзе 15-м днём галадоўкі Аўтуховіча. Раней адвакату ў медчастцы адмовіліся паведамляць па тэлефоне, у якім стане Мікалай. Ліст, які ён адправіў некалькі тыдняў таму ў канверце 1 класа, да гэтага часу з турмы не выйшаў, паведаміла Святлана Богуш.

У пятніцу 15 ліпеня да яго прыходзіў лекар, але аналізаў не рабіў. На 10-ы дзень сухой галадоўкі ў Мікалая з’явіўся моцны боль і рэзь у жываце, пачасціўся пульс. 20 ліпеня падчас працэсу ў другой палове дня ён рэзка аслабеў. У яго ўзмацнілася боль і рэзь у жываце. Ён моцна абязводжаны, у яго перасохлі вусны і язык, ад яго ідзе моцны пах ацэтону, які вылучаецца пры галадоўцы. Блізкія просяць дасылаць Мікалаю негазаваную ваду, сокі, мёд у пластыкавых упакоўках, каб ён у любы момант мог пачаць выхад з галадоўкі.

Мікалай Аўтуховіч падчас судовага працэсу. Фота: «Гродзенская праўда»

Ліквідацыя

Гродзенскае грамадскае сямейнае аб’яднанне «Парадыгма» і Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне «Чатыры вятры» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда.

Новы палітвязень

Асуджанага на 4,5 года калоніі Аляксандра Францкевіча з Гродна 22 ліпеня прызналі палітвязнем.

Новыя «тэрарысты»

Жыхары Гродзенскай вобласці зноў папоўнілі Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Это:

  • Станеўскі Юрый Іосіфавіч, абвінавачваецца па арт. 130 КК,
  • Петушкоў Аляксандр Анатольевіч, абвінавачваецца па арт. 130 КК, арт. 293 КК,
  • Сачэўка Андрэй Сяргеевіч, абвінавачваецца па арт. 130 КК, арт. 293 КК,

Як будуць працаваць папраўкі ў Крымінальны кодэкс і за што чакаюць завочныя суды

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Папраўкі ўводзяць у Беларусі інстытут завочнай судовай вытворчасці. Судзіць завочна змогуць па 34 складах злачынстваў, сярод якіх тэрарызм, генацыд, дзяржздрада, наёмніцтва, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, заклікі да санкцый, масавыя беспарадкі. Раней гаворка ішла пра мінімум 48 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

У Стрыеўцы зруйнавалі помнік загінулым польскім жаўнерам

У Гродзенскай вобласці працягваюць руйнаваць польскія мемарыяльныя месцы. У вёсцы Стрыеўка Гродзенскага раёна скінулі помнік салдатам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў баі з нямецкімі захопнікамі. Суседнія дрэвы спілавалі. Гэта ўжо пяты зруйнаваны ў апошні час у Гродзенскай вобласці мемарыял загінулым польскім жаўнерам.

У 1943 годзе ў Стрыеўцы загінулі 32 польскія жаўнеры партызанскага фармавання АК. Пра руйнаванне чарговага помніка паведаміў прадстаўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Месца, дзе быў разбураны помнік, наведаў Генеральны консул у Гродне Анджэй Рачкоўскі.

У дачыненні да былога супрацоўніка «Хімвалакно» ў Гродне распачалі дзве крымінальныя справы

Былы работнік прадпрыемства філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» у чаце «Соседи 5 — 6» у «Viber» абразіў і абгаварыў Аляксандра Лукашэнку. У дачыненні да яго распачалі дзве крымінальныя справы — паводле арт. 367 ч. 1 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 368 ч. 1 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пра гэта распавялі падчас адзінага дня інфармавання ў філіяле «Завод Хімвалакно».

У Гродне затрымалі тыктокера з 20 тысячамі падпісчыкаў

Гродзенца затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. У TikTok ён здымае пад нікам fair.bу — на яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек. Гродзенец працуе абліцоўшчыкам-плітачнікам у «Гродзенскіх электрычных сетках». Завуць яго Яраслаў Вялічка, яму 33 гады. У TikTok у яго ёсць відэа, прысвечаныя БЧБ-сцягу. Таксама хлопец здымаў аўтазакі, якія прыгналі на Дзень Незалежнасці ў Гродне.

У Гродне затрымалі тыктокера. Скрыншот Hrodna.life

У Лідзе міліцыянты ў цывільным патрулююць вуліцы на роварах

Міліцыянт з Ліды пераапранаецца ў цывільнае адзенне і патрулюе вуліцы на веласіпедзе. Пра супрацьпраўныя дзеянні ён паведамляе калегам, якія прыбываюць на месца правапарушэння. Прыхаванае патруляванне вядзе супрацоўнік патрульна-паставой службы ў складзе мабільнай групы.

Патруляванне на веласіпедзе. Крыніца: Скрыншот з відэа ў суполцы «ВКонтакте» Лідскага РАУС
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024