Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць і здаюць у арэнду памяшканні: некаторыя не знаходзяць уласнікаў нават з вялікай зніжкай

Нежылыя памяшканні ў цэнтры Гродна выстаўляюць на аўкцыён. Некаторыя з іх — паўторна, бо з першага разу яны не зацікавілі бізнесменаў. Зараз аўкцыёны аб’явілі на нерухомасць на вуліцах Маркса, Савецкай і Міцкевіча. Інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Hrodna.life паглядзеў, якія памяшканні і будынкі плануюць прадаць і колькі гэта каштуе.

На Маркса — спрабуюць прадаць ужо трэці раз

На вуліцы Карла Маркса прадаюць тры нежылых памяшканні ў будынку № 7. Аўкцыён адбудзецца 19 жніўня 2022 года. Памяшканні ў цагляным будынку 1902 года пабудовы ўжо спрабавалі прадаць з аўкцыёна двойчы ў 2021 годзе. Не дапамагло тады нават паніжэнне цаны на 30%

Карла Маркса, 7. Крыніца: yandex.ru

Падрабязнасці пра бліжэйшы аўкцыён адсутнічаюць, бо на сайце гарвыканкама да лота далучаны памылковы файл з інфармацыяй пра зусім іншы аўкцыён.

На Савецкай — меў быць рэстаран, але нешта пайшло не так

Памяшканні ў будынках на вуліцы Савецкая, 1 і Савецкая, 6 паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 29 ліпеня.

На вуліцы Савецкай, 1 прадаюць чатыры нежылыя памяшканні ў дворыку былой галерэі «Крыга». Пачатковая цана 212 тыс. рублёў. У кожным памяшканні цагляныя сцены і драўляная падлога. Пакупнік павінен за два гады правесці рэканструкцыю альбо капітальны рамонт памяшканняў.

Дворык на Савецкай, 1, дзе планавалі адкрыць рэстаран. Зараз будынак пусты, раней тут рэгулярна ладзілі вечарыны народных танцаў.

У 2019 годзе частку гэтай прасторы набыла прыватная фірма. Яна планавала ў 2020 годзе адкрыць там рэстаран усходняй кухні. На першым паверсе бела быць абедзеная залай на 30 чалавек і барная стойка (агулам 43 кв.м), на другім — банкетная зала на 8 чалавек (39 кв.м).

На Савецкай, 6 (будынак з крамай «Луч» на першым паверсе) прадаюць нежылое памяшканне № 36. Пачатковая цана — амаль 53 тыс. рублёў. Сцены цагляныя, падлога дошчатая, вокны драўляныя. Памяшканне размешчана ў будынку, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

На Міцкевіча — аб’ект грамадскага прызначэння, на Замкавай — можна жылы дом

Замест былой паліклінікі на вуліцы Міцкевіча, 5 можа з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння, 18 жніўня адбудзецца аўкцыён. Пачатковая цана аб’екта амаль 109 тыс. рублёў. Плошча будынка 151,6 кв.м, а ўчастка — 0,0274 га.

У будынка ёсць сутарэнні, мансарда і прыбудова. Камунікацыі адсутнічаюць, таму новаму ўладальніку іх прыйдзецца падключыць. На працягу года новы ўладальнік павінен будзе распрацаваць праект на правядзенне рэканструкцыі.

Былая паліклініка на вул. Міцкевіча, 5 у Гродне. Фота: gcn.by

Па ўмовах аўкцыёна забаронена знішчаць і псаваць тэхнічны стан будынка, а таксама навукова неабаснавана змяняць архітэктуру фасада, бо аб’ект размяшчаецца ў зоне аховы гістарычнага цэнтра Гродна.

На аўкцыёне які адбудзецца 18 жніўня, паспрабуюць прадаць двухпавярховы адміністрацыйны будынак на вуліцы Замкавай, 7А. Паводле ўмоваў аўкцыёна яго павінны рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння альбо жылы дом. Увесці ў эксплуатацыю будынак павінны на працягу трох гадоў. Забаронена неабаснавана змяняць фасад будынка, бо ён таксама ахоўваецца, як частка гістарычнага цэнтра Гродна.

Пачатковая цана — 108 тыс.рублёў. Плошча будынка — 109 кв.м.

Замкавая, 7а ў Гродне. Фота: gcn.by

Якія памяшканні ў цэнтры здаюць у арэнду

На вуліцы Карла Маркса, 9А прапануюць у арэнду нежылое ізаляванае памяшканне плошчай 33,6 кв.м. Новаму арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі. Пачатковая цана заключэння дамовы арэнды — амаль 141,96 руб.

Памяшканне якое хочуць здаць у арэнду на Карла Марксла 9А. Крыніца: gcn.by

Ізаляванае памяшканне на другім паверсе будынка на вуліцы Сацыялістычнай, 38−5 прапануюць арэндаваць пад офіс альбо аб’ект па аказанні паслуг. Плошча памяшкання — 30,8 кв.м. Арандатару трэба будзе правесці камунікацыі. Пачатковая цана арэнды не пазначана.

Памяшканне якое хочуць здаць у арэнду на Сацыялістычнай 38. Крыніца: gcn.by

Чытайце таксама: Исторический центр Гродно уплотняют: землю напротив кирхи выставили на аукцион

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025