Міліцыянт з Ліды пераапранаецца ў цывільнае адзенне і патрулюе вуліцы на веласіпедзе. Пра супрацьпраўныя дзеянні ён паведамляе калегам, якія прыбываюць на месца правапарушэння, паведаміла Лідскае Раённае аддзяленне ўнутраных спраў. 

Прыхаванае патруляванне вядзе супрацоўнік патрульна-паставой службы ў складзе мабільнай групы.  

Асцярожна, "веласіпедзісты"! У Лідзе міліцыянты ў цывільным патрулююць вуліцы на роварах
Патруляванне на веласіпедзе. Крыніца: Скрыншот з відэа ў суполцы “ВКонтакте” Лідскага РАУС

Веласіпедзісты патрулююць не толькі ў Лідзе

У чэрвені 2022 года веласіпедны патруль пачаў працаваць у Гомелі. Міліцыянтам выдалі веласіпеды, каб правесці эксперымент у месцах масавага адпачынку, на пляжах і ў прыбярэжнай зоне. 

Сёння – ровары, раней – коні

У Гродне з 1991 па 2006 існаваў асобны батальён патрульна-паставой службы. Ён складаўся з двух рот і коннага ўзвода. Ва ўзводзе было 10 коней латвійскай, рускай рысістай і беларускай запраднай парод. 

Конны ўзвод міліцыі патруляваў цяжкадаступныя месцы ў Гродне і прыгарадзе ў дзённы час: лясны масіў “Пышкі”, тэрыторыю вакол дзіцячых лагераў, Румлёўскі парк і возера Юбілейнае, набярэжную Нёмана, дачныя кааператывы і прылеглыя да зялёных зон вуліцы. 

Пасля ліквідацыі коннага ўзвода ў міліцыі была ідэя патруляваць вуліцы Гродна на веласіпедах. У 2008 годзе супрацоўнікі патрулявалі лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся. 

Чытайце таксама: 

«Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі

«Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»