Міліцыянт з Ліды пераапранаецца ў цывільнае адзенне і патрулюе вуліцы на веласіпедзе. Пра супрацьпраўныя дзеянні ён паведамляе калегам, якія прыбываюць на месца правапарушэння, паведаміла Лідскае Раённае аддзяленне ўнутраных спраў.
Прыхаванае патруляванне вядзе супрацоўнік патрульна-паставой службы ў складзе мабільнай групы.
Веласіпедзісты патрулююць не толькі ў Лідзе
У чэрвені 2022 года веласіпедны патруль пачаў працаваць у Гомелі. Міліцыянтам выдалі веласіпеды, каб правесці эксперымент у месцах масавага адпачынку, на пляжах і ў прыбярэжнай зоне.
Сёння — ровары, раней — коні
У Гродне з 1991 па 2006 існаваў асобны батальён патрульна-паставой службы. Ён складаўся з двух рот і коннага ўзвода. Ва ўзводзе было 10 коней латвійскай, рускай рысістай і беларускай запраднай парод.
Конны ўзвод міліцыі патруляваў цяжкадаступныя месцы ў Гродне і прыгарадзе ў дзённы час: лясны масіў «Пышкі», тэрыторыю вакол дзіцячых лагераў, Румлёўскі парк і возера Юбілейнае, набярэжную Нёмана, дачныя кааператывы і прылеглыя да зялёных зон вуліцы.
Пасля ліквідацыі коннага ўзвода ў міліцыі была ідэя патруляваць вуліцы Гродна на веласіпедах. У 2008 годзе супрацоўнікі патрулявалі лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся.
Чытайце таксама:
«Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»