Вадзім Лагун на выставе "Бяспечнае месца". Фота: Telegram-канал MAM (modern art museum).
Атлет, андарак і «судотык». Новы праект гродзенскага скульптура Вадзіма Лагуна «Safe Zone» прэзентавалі ў галерэі «Ткалля». Гэта выстава, на якой можна ўбачыць шэраг работ з бетону, дрэва, гіпсу і палімераў.
Выстава Лагуна — гэта эксперыменты з сэнсамі, стыхіямі, матэрыяламі і формамі.
— Добра было б вызначыць для сябе месца, дзе ўсё, што адбываецца, ужо адбылося, а тое, што будзе, ужо здарылася. І вось ты тут, павольна плаваюць рыбы і заўсёды сонца блікуе на дне ручая. Чорны не паглынае, але адлюстроўвае, а крохкае — мацней за бетон. Бяспечнае месца — гэта не сыход, а зазямленне. Праз бабулін андарак (традыцыйная беларуская спадніца — Hrodna.life) традыцыі транслююцца ў будучыню, — цытуе Вадзіма Лагуна Telegram-канал MAM (modern art museum).
Паглядзець выставу і купіць працы можна па вул. Замкавая 15−1, галерэя «Ткалля» (тэлефон +375 29 780 78 11).
Вадзім Лагун — беларускі скульптар. Разам з жонкай Яўгеніяй Станінай валодае галерэяй «Ткалля». Таксама яны аднавілі рэцэпт традыцыйных гродзенскіх пернікаў.
Чытайце таксама: Ян і Цэцылія, плошча Герояў і беларускі Праванс: што хаваюць вёскі і мястэчкі над Нёманам
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…