Грандзіцкі рынак. Фота: Hrodna.life
На Грандзіцкім рынку ў Гродне па вул. Максіма Горкага, 55 прадаюць краму, не менш за шэсць гандлёвых павільёнаў і шэраг іншых збудаванняў. Аб’екты на аўкцыёне прадаюцца без умоў. Ён адбудзецца 20 ліпеня.
Прадае аб’екты Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства філіял «Цэнтральны рынак». Аб’екты займаюць плошчу 0,8688 га і прызначаны для абслугоўвання рынку.
Умоў куплі для новага ўласніка не прадугледжана. Аднак у аб’яве падкрэслілі, што ёсць абцяжаранні ў выглядзе арэнды павільёнаў і месцаў для гандлю.
Арганізатар аўкцыёну — Гродзенскі філіял РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Упершыню рынак паспрабавалі прадаць яшчэ ў красавіку 2021 года. Заяўкі прымаюцца да 15.00 18 ліпеня. Пачатковы кошт складае 1 397 844 рублёў. Сума задатку — амаль 140 000 рублёў.
Водгукі аб рынку ёсць як станоўчыя, так і негатыўныя. «Стары рынак, але вельмі неабходны ў гэтай частцы горада. На рынку можна набыць некаторыя тавары, якія больш не купіць нідзе ў горадзе, добры час працы і зручнае размяшчэнне», — пісала карыстальніца сайта firmi.by.
«Кошты завышаныя ледзь ці не ў двое. Асабліва на абутак. Аналагічныя тавары на Скідзельскім рынку нашмат танней. На крытым рынку мяса не вельмі прыемнага выгляду. Поўны адстой. Не рэкамендую. Лепш выдаткаваць на праезд у грамадскім транспарце і з’ездзіць на Скідзельскі», — лічыць іншая гараджанка.
У Грандзіцкага рынку ў 60-я была свая спецыялізацыя — гандаль рэчамі, у асноўным паношанымі. «Але паступова асноўным відам прадаваных і набываных там тавараў сталі новыя рэчы, як правіла, легальна альбо часцей нелегальна прывезенымі з Польскай Народнай Рэспублікі.
Было ў рынку і другая назва — «таўкучка». Гэта ад таго што, ладна ня патаўкаўшыся, нічога там не купіш. Гандаль вёўся ў выходныя дні, і было такое адчуванне, што ўвесь горад збіраўся на гэтым невялікім пятачку папіхацца", — узгадваў краязнаўца Віктар Саяпін.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…