Дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе адзначаць 16 ліпеня. Ён пачнецца мітынгам і ўскладаннем кветак у парку Жылібера і працягнецца канцэртамі аматарскіх калектываў у цэнтры. Увечары на Паповіча пакажуць фільм 2022 года пра вайну ад «Беларусьфільма».
Парк Жылібера
10:00−10:30 — мітынг з ускладаннем кветак да помніка загінулым партызанам;
12:00−17:00 — гарадскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «З каханнем, песняй і цяплом». Сёлета ён упершыню пройдзе на адкрытай пляцоўцы;
12:00−17:00 — праца інтэрактыўнай пляцоўкі Цэнтра рамёстваў «Спадчына» і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна;
17:00−19:00 — майстар-класы па сацыяльным танцам.
На працягу дня будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль і кірмаш вырабаў ручной працы.
Вуліца Дзяржынскага
10:30−11:00 — урачыстая перадача гораду новых тралейбусаў.
Пляцоўка ля моладзевага цэнтра"Гродна"
13:00−16:00 — канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла», творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычнага тэатра «Рада»
Арт-пляцоўка на Тэльмана, 4
16:00−18:00 — канцэртная праграма аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычных школ Гродна.
Савецкая вуліца
10:00−19:00 — выстава-кірмаш работ рамеснікаў ад аб’яднання «Гарадзенскі каларыт».
Вуліца Паповіча, 3
22:00 — кінапаказ пад адкрытым небам фільма «Падрыў» — сумесны кінапраект адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і кінатэатра «Кастрычнік». Фільм зняты «Беларусьфільмам» у 2022 годзе. Ён расказвае аб працы атрадаў падлеткаў-добраахвотнікаў, якія ў 1945 годзе, да заканчэння вайны, чысцяць вызваленыя тэрыторыі ад мінаў і снарадаў.
Пышкі
18:00−20:00 — свята Ленінскага раёна.
Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны.
Чытайце таксама: С песнями от охраны и выставкой сельхозтехники: в Гродно отпраздновали День Независимости