У Гродзенскім абласным судзе выносяць прысуды жыхарам вобласці, затрыманым па «справе Зельцара». Як правіла, прысуджаюць некалькі гадоў калоніі. Абвінавачаныя чакаюць суду пад вартай ужо 10 месяцаў.
Гродзенцаў затрымлівалі за каментары на адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які загінуў падчас спробы затрымаць айцішніка Андрэя Зельцара. У канцы верасня 2021 затрыманні прайшлі па ўсёй Беларусі - выявілі больш за 200 аўтараў абразлівых каментароў. Праваабаронцы прызналі затрыманых па «справе Зельцара» палітвязнямі.
Крымінальныя справы распачалі паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» або арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».
Палітвязня Аляксандра Пятрашка асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок прызнаў яго вінаватым па арт. 130 КК «Распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы» і арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Вядома, што Аляксандр прызнаў віну, паведамляе «Вясна».
46-гадовай Аксане Каспяровіч вынеслі прысуд па «справе Зельцара» 29 чэрвеня — 1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі па ч.1 арт. 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці. Паколькі адзін дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дня ў калоніі, Каспяровіч выйдзе на волю праз некалькі тыдняў, палічыў Telegram-канал «Суды, задержания в Лиде».
Раней па «справе Зельцара» выносілі прысуды ад 1,5 гадоў «хатняй хіміі» да 3 гадоў калоніі.
Жыхара Навагрудскага раёна ў лютым асудзілі на тры гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч.1 арт. 361−4 КК. Верагодна, гаворка ідзе аб «справе Зельцара». 38-гадовы жыхар Навагрудскага раёна К. 3 кастрычніка 2021 года апублікаваў каментар у адным з Telegram-чатаў. Каментар «падахвочвае іншых грамадзян да здзяйснення супрацьпраўных гвалтоўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі», лічаць у пракуратуры.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, некаторых пры затрыманні збівалі. У жодзінскай турме № 8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, з-за якога вязняў абмежавалі ва ўсім. Праз паўтара месяца каранцін знялі. Гэтыя паўтара месяца затрыманыя сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.
Некаторых фігурантаў «справы Зельцара» ўнеслі ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта Андрэй Кандратовіч, Аляксандр Пятрашка, Аксана Каспяровіч, Аляксандр Гаўрылік, Аляксей Сянько.
Па «справе Зельцара» затрыманыя не менш за восем жыхароў вобласці. Гэта шэсць гродзенцаў:
Таксама затрыманыя Гаўрылік Аляксандр Аляксандравіч (пачаўся судовы працэс — Hrodna.life) з Бераставіцы, Сянько Аляксей са Слоніма, Іна Антонавіч і Аксана Каспяровіч.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…