Кіраўнікам 190 кампаній з замежным капіталам забаранілі прадаваць свае акцыі. Прычына — «абарона інтарэсаў краіны». Забарону ўвялі 1 ліпеня паводле пастановы Савета міністраў № 436. У спіс патрапілі «асобы з замежных дзяржаў, што здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў адносінах беларускіх юрыдычных і (альбо) фізічных асобаў».
У спісе 32 кампаніі з літоўскім капіталам, 24 — кіпрскім, 23 — польскім, 21 — латвійскім, 13 — брытанскім, 12 — эстонскім, 10 — італьянскім. Аўстрыйскія кампаніі і акцыянеры «Прыёрбанка» і «А1» у спіс не патрапілі.
Сярод акцыянераў грамадзяне Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Швейцарыі, Даніі і іншых краін. Зараз яны не могуць прадаць кампанію альбо акцыі, бо Міністэрства фінансаў заблакавала акцыі на рахунках.
Такіх забаронаў інвестары чакалі яшчэ з пачатку вясны і звязвалі іх з указам № 93
У спіс унеслі «Евроопт», EPAM, «Лукойл Белоруссия». Таксама ў спіс патрапіла кампанія «Коммунарка», якая мае акцыянераў з ЗША, і «Спартак», акцыямі якога валодае кампанія Double Star International Ltd з Брытанскіх Віргінскіх выспаў.
Фінская кампанія Olvi выкупіла «Лідскае піва» ў 2008 годзе і цяпер валодае 96,36% акцый. Астатнія акцыянеры — фізічныя асобы: былыя і цяперашнія супрацоўнікі завода. Кампанія Olvi 21 красавіка апублікавала першую квартальную справаздачу ў 2022 годзе. У ёй кампанія падцвердзіла намеры прадаць «Лідскае піва» і сысці з Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што на сыход з Беларусі могуць паўплываць змены ў заканадаўстве і контрсанкцыі.
Сумеснае беларуска-эстонскае прадпрыемства якое займаецца сельскагаспадарчай тэхникай.
Сумеская беларуска-велікабрытанская кампанія. Займаецца вытворчасцю грануляванага сульфата амонія. Яго выкарыстоўваюць як азотнае ўгнаенне. Кампанія зарэгістравана як рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест» у 2016 годзе.
Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе ў Свіслачскім раёне з 2012 года. Займаецца продажам вугля і лігніта [буры вугаль — Hrodna.life].
Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе з 2011 года. Займаецца вытворчасцю і пастаўкай паліўных брыкетаў з сухога апілу цвёрдых пародаў дрэў
Беларуска-велікабрытанска-ірландская кампанія па вытворчасці вокнаў з ПВХ і алюмінія.
Сумеснае шведска-фінска-беларускае прадпрыемства. Займаецца лесанарыхтоўкамі і вытворчасцю паліўнай шчэпы.
Сумесная беларуска-польская кампанія з Мастоў. Займаецца вытворчасцю біяпаліва і лесанарыхтоўкамі.
Чытайце таксама: Финская Olvi рассказала, что будет с сотрудниками «Лидского пива» в процессе ухода компании из Беларуси
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…