Навіны

Былы скурвендыспансер на Васілька рэканструююць. Там будуць апартаменты і памяшканні бытавога абслугоўвання

Будынак былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька, 10 плануюць рэканструяваць. Там хочуць размясціць аб’екты грамадскага прызначэння з апартаментамі і памяшканнямі бытавога абслугоўвання. Зараз адбываюцца грамадскія абмеркаванні паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Будынак былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька, 10. Фота: Hrodna.life

Рэканструкцыя будынка прадугледжана праграмай развіцця Гродна па плане дэтальнай планіроўкі гістарычнага цэнтра горада. Паводле гарвыканкама, пасля рэканструкцыі будынак павінен дазволіць аднавіць гістарычны выгляд вуліцы.

Ля будынка плануюць арганізаваць паркоўку і азеляніць тэрыторыю. Пры рэканструкцыі неабходна будзе захаваць існуючую расліннасць. У выпадку яе выдалення трэба будзе выплаціць кампенсацыю. Пасля рэалізацыі праекта на ўчастку трэба аднавіць пашкоджаныя экасістэмы ў найкарацейшыя тэрміны.

Грамадскія абмеркаванні адбываюцца з 29 чэрвеня па 30 жніўня 2022 года.

Хто зараз валодае будынкам

У сакавіку 2020 года на продаж выставілі былы скурвендыспансер — два былыя лячэбныя корпусы 1890 і 1891 года пабудовы, а таксама будынак паліклінікі, які складаецца з дзвюх частак 1891 і 1983 гадоў. У складзе быў таксама харчаблок з прыбудовай і склепам 1890 года пабудовы.

У ліпені 2020 года кампанія «БелБурБуд» выкупіла комплекс будынкаў на аўкцыёне. Цана аб’екта склала 900 тыс. рублёў.

У 2017 годзе гэты інвестар выкупіў вежу ў Румлёўскім парку. Там ён планаваў зрабіць рэканструкцыю і адкрыць назіральную пляцоўку. Але па выніках справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяродзе праект адхілілі.

Башня в 2017 году

У 2020 годзе будаўнічая кампанія «БелБурБуд» увайшла ў тройку рэгіянальных дыпламантаў нацыянальнага конкурсу «Найлепшы экспарцёр года»

Чым адметны будынак на Міхася Васілька, 10

Домам № 10 валодаў вядомы гродзенскі доктар Рыгор Варашыльскі. Вядомы калекцыянер паштовак і фатаграфій з відамі Гродна Фелікс Варашыльскі - яго ўнук. Дом № 8 сёння аб’яднаны ў адзін будынак з домам № 10. У розны час тут знаходзіўся радзільны дом, Дзіцячая бальніца, розныя аддзяленні абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. З таго часу будынак на Васілька пуставаў.

Фелікс Варашыльскі каля сямейнага дома. Фота: Hrodna.life

«Я думаю, было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома. Як на старых сямейных фотаздымках», — сказаў Hrodna.life унук лекара і ўладальніка дома Фелікс Варашыльскі ў 2018 годзе.

Чытайце таксама: Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025