Закупацца ў канкурэнтаў нельга? Супрацоўнікам «Кароны» забараняюць купляць прадукты ў «Маяку»

Супрацоўнікаў гіпермаркета «Карона» на праспекце Купалы ў Гродне нібыта прымушаюць падпісваць заявы, што яны не будуць хадзіць па прадукты ў дыскаўнтар «Маяк», які адкрыўся побач. Пра гэта распавяла блізкая да «Кароны» крыніца.

Гіпермаркет «Корона» на праспекце Янкі Купалы ў Гродне. Крыніца: yandex.by

Супрацоўнікі «Кароны», з якімі ўдалося звязацца рэдакцыі, расказалі, што ніякіх папер падпісваць іх не прымушалі. Але сапраўды вусна папярэдзілі, што закупацца ў «Маяку» нельга. «Калі кагосьці з супрацоўнікаў там убачаць — будуць санкцыі, бо ў канкурэнтаў закупацца нельга», — распавялі Hrodna.life супрацоўнікі «Кароны».

Hrodna.life спрабаваў атрымаць каментар ў кіраўніцтва гіпермаркета «Карона». На электронны ліст, які мы даслалі ў зваротную сувязь, адказ не прыйшоў. Таксама не знялі слухаўку ў аддзеле падбору персаналу ў самім гіпермаркеце на праспекце Янкі Купалы.

Ці былі такія выпадкі раней?

У папярэднія гады кіраўнік гродзенскай «Кароны» звяртаў увагу супрацоўнікаў на тое, што нельга купляць прадукты ў крамах канкурэнтных сетак, кшталту «Еўраопт» і іншых. Пра гэта расказалі Hrodna.life супрацоўнікі крамы. «Маўляў, вы ж працуеце ў „Кароне“, вам трэба працягваць кантракт штогод. Таму трэба падтрымліваць свайго працадаўцу».

Калі адкрылі краму «Маяк»

Краму сеткі «Маяк» адкрылі на вуліцы Перамогі ў канцы траўня 2022 года. Сетка пазіцыянуе сабе як дыскаўнтар — крама з нізкімі цэнамі. «Маяк» на Перамогі - першая крама гэтай сеткі ў Гродне. Усе «Маякі» ў Беларусі належаць ЗАТ «Дабраном», які развівае таксама сеткі «Дабраном» і «Капеечка». Многія лічаць, што «Дабраном» праз пасярэдніцтва іншых кампаній кантралюецца ўласнікамі «Еўраопта», але апошнія гэтага ніколі не пацвярджалі.

Крама «Карона» на праспекце Янкі Купалы працуе з 2014 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025