На плошчы Леніна ў Гродне працуе выстава машынабудавання ад 13 буйных беларускіх вытворцаў і оптыкіад БелОМА. Цягачы, апошнія мадэлі трактараў, тралейбус з аўтаномным ходам і электрычны кар’ерны самазвал паказваюць у межах працы Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Акрамя класічных БелАЗаў на выставу прывезлі навінку — першы электрычны кар’ерны самазвал на базе БелАЗ-7558 грузападымальнасцю 90 тон (на другім фота). Ёмістасць батарэі - 675квтч, запас ходу пры поўнай загрузцы — не менш за 2 гадзін. Яго прыблізны кошт — $ 1,62 млн, а магчымую эканомію пры яго выкарыстанні ацэньваюць у $ 68,5 тыс.
Сельгастэхніка ад «Гомсельмаш»Творчы калектыў выступае на цягачы для буксіроўкі самалётаў узлётнай масай да 600 тВайсковая і не толькі оптыка ад БелОМА — цеплавізары, прыборы начнога бачання, прыцэлы
Новыя рухавікі ад Міскага маторнага завода
Першы электрычны грузавы аўтамабіль ад BKM HOLDING. На адной зарадцы ён можа праехаць да 200 км, здольны везці ў кузаве да 7,8 т грузаСучасны сядзельны цягач ад МАЗа
На выставе можна было не толькі ацаніць тэхніку, але і купіць мерч з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі
Выстава буйнагабарытнай тэхнікі працуе 1 ліпеня апошні дзень.