Трава па пояс: чаму ў спальных раёнах Гродна ў канцы чэрвеня усё яшчэ не касілі?

Рэдакцыя Hrodna.life звярнула ўвагу, што сёлета траву ў спальных раёнах горада косяць радзей. У УЖРЭП Кастрычніцкага раёна мы даведаліся, чаму пакос травы ў гэтым годзе пачаўся пазней, чым звычайна.

Замінаў дождж, зараз будуць касіць «ва ўзмоцненым рэжыме»

Журналісты і чытачы Hrodna.life заўважылі высокую траву ў раёне вуліц Савецкіх пагранічнікаў, Кабяка, Соламавай, Рэпіна, Дамброўскага, Урублеўскага. У мінулым годзе першы пакос травы пачынаўся ў траўні. Сёлета — толькі ў другой палове чэрвеня. І не паўсюль згодна з раскладам.

Мы патэлефанавалі ва УЖРЭП Кастрычніцкага раёна як гараджане і спыталі пра гэта. Нам патлумачылі, чаму сёлета касіць траву пачалі пазней, чым звычайна. Магчымасці касіць не было, бо травень і пачатак чэрвеня былі дажджлівымі. Зараз пакос травы «ідзе ва ўзмоцненым рэжыме» і трава будзе скошаная згодна з нормамі - адзін раз на месяц, распавяла супрацоўніца УЖРЭП.

Высокая трава на вуліцы Соламавай

У залежнасці ад надвор’я і вышыні травы графікі касьбы складаюць ЖЭСы, за якімі замацаваныя прыдамавыя тэрыторыі. Аб’яву аб графіку пакосу размяшчаюць на дошках аб’яў ля пад’ездаў.

Чытайце таксама: Чаму ў горадзе дрэнна расце трава і навошта яе абавязкова трэба захоўваць

Як часта павінны касіць траву?

Скошваць газоны павінны не радзей за раз на месяц з траўня па верасень. Гэта прапісана ў галіновых нормах часоў, абслугоўвання і расходу матэрыялаў на падтрыманне і аднаўленне санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі. Нормы зацвердзіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (загад ад 15.06.2021 № 44).

Чытайце таксама: Что делать, если косцы повредили вашу машину

Высокая трава ў раёне вуліц Савецкіх пагранічнікаў і Паповіча

Хто косіць па-за «спальнікамі»?

На тэрыторыях паркаў, сквераў, уздоўж праезных частак і паблізу стаянак адміністрацыйных будынкаў косяць супрацоўнікі «Гродназелянбуда». На сайце прадпрыемства ёсць графік пакосу травы на чэрвень 2022 года. Графік на травень мы не знайшлі, хоць у 2021 годзе ён з’яўляўся. У «Гродназелянбудзе» нам распавялі, што пачалі касіць траву яшчэ ў канцы красавіка, але проста не размяшчалі графік на сайце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025