Падобна на тое, што сёлета Дзень незалежнасці ў Гродне пройдзе без запрошаных хэдлайнераў. Затое на Савецкай плошчы арганізуюць выставу аўтамабіляў GEELY «Мой гонар — мая Радзіма» і сучаснай вайсковай тэхнікі. Туды ж перамяшчаецца канцэрт і агульнахарч. На канцэрце выступяць гродзенскія эстрадныя калектывы, ваенныя аркестры і «Гродзенская капэла». Рамеснікі будуць гандляваць у парку Жылібера.
9:00 Ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам.
11:00−17:00 Актыўнасці на тэрыторыі парку:
12:00−19:00 канцэртна-анімацыйная праграма творчых калектываў Гродна «Па краіне крочыць свята» (на сцэне летняй эстрады).
На працягу дня ў парку будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль, выстава-кірмаш вырабаў ручной працы.
10:00−17:00 Выстава узораў сучаснай вайсковай тэхнікі.
9:00−23:00 Рэстаран пад адкрытым небам.
9:30−10:00 Урачыстае адкрыццё свята.
10:00−17:00 Выстава аўтамабіляў GEELY «Мой гонар — мая Радзіма».
10:00−12:00 Канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла», ваенных духавых аркестраў вайсковай часці 5522 і 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
12:00−13:20 Канцэртная праграма мужчынскага вакальнага ансамбля «Гарадзенцы» і салістаў народнага хору ветэранаў.
14:20−16:00 Канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Гарадніца», народнага ансамбля песні «Нёман», народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Гасцінец».
16:00−18:30 Канцэртная праграма народнага эстраднага калектыву «Струны сэрца», народнай эстраднай студыі «Забава», вакальнай эстраднай студыі «Раніца».
19:15−20:20 Канцэрт заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла».
20:20−21:30 Канцэртная праграма народнай эстраднай студыі «Міленіум».
21:30−22:00 Канцэртная праграма поп-фолк-гурта «Гулянка».
22:00−22:55 Канцэрт музычнага тэатра «Рада».
22:55 Рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам!».
23:00 Святочны феерверк.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…