Навіны

Затрымалі гродзенскага актывіста Дзмітрыя Бандарчука (абноўлена)

У Гродне затрымалі палітычнага актывіста Дзмітрыя Бандарчука. Гэта адбылося раніцай 28 чэрвеня. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у сваім Facebook.

Дзмітрый Бандарчук. Крыніца: Facebook

Пра затрыманне Дзмітрыя Вадзім даведаўся ад яго суседзяў. «Зранку. Бачылі як выводзілі [Дзмітрыя — Hrodna.life]. Пакуль усё», — сказаў Hrodna.life актывіст Вадзім Саранчукоў. Сам ён ужо нейкі час жыве ў Літве.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

UPD 4 ліпеня. Бандарчука затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў - лістовак. Падчас затрымання актывіста збілі і звезлі на мікрааўтобусе на мінскіх нумарах. У доме правялі вобшук.

Блізкія Дзмітрыя даведаліся, што яго даставілі ў аддзяленне міліцыі мікрараёна «Дзевятоўка» на вул.Дубко.

Зараз Бандарчук на волі ў Гродне. Каментары ён пакуль не дае, пра гэта Hrodna.life сказаў актывіст Вадзім Саранчукоў.

Хто такі Дзмітрый Бандарчук

Дзмітрый Бандрачук — 42-гадовы гродзенскі палітычны актывіст. У мінулым кіраваў кампаніяй «Гавары праўду» у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў як кандыдат у мясцовых выбарах. Прасоўваў ідэі рэгіянальнага развіцця, быў у рабочай групе Гродзенскага гарвыканкама па выбары турыстычнага брэнда горада. Быў адным з арганізатараў свята на Дзень Волі ў 2017 — 2019 гадах. У час выбарчай кампаніі 2020 года быў актывістам штаба Валерыя Цапкалы. У жніўні 2020 года ўдзельнічаў у перамовах паміж пратэстоўцамі і мясцовымі ўладамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025