Участак вуліцы Будзёнага перакрыюць на суткі. Гэта адбудзецца 28 чэрвеня з 9.00 да 29 чэрвеня 5.00. З-за гэтага грамадскі транспарт паедзе па змененых маршрутах. Пра гэта паведаміў гродзенскі Аўтобусны парк.

Як паедзе грамадскі транспарт
№ 2 «Вуліца Перамогі – Дзевятоўка-5»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Перамогі» – праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк» – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» – вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 3 «Фолюш – Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № 3 «Фолюш – Заапарк»
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» – вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк». У зваротным кірунку: прыпынак «Заапарк» – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 14 «РБУ-2 – Грандзічы-3»
Будзе курсіраваць: прыпынак «РБУ-2» – вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк» – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 15 “Механічны завод – Вуліца Урублеўскага”
Будзе курсіраваць: прыпынак “Механічны завод” – праспект Касманаўтаў (без змяненняў), далей: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен і назад у тым жа напрамку.
№ 18 «Дзевятоўка-5 – Станцыя «Аульс»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» – вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Станцыя «Аульс» – праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк» – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 20 «Вуліца Дамброўскага – Заводаўпраўленне ААТ «Гродна Азот»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» – вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.
№ 37 “Багушэвіча-2 – Чыгуначны вакзал” заменяць на маршрут № 37 “Багушэвіча-2 – Заапарк”
Ён будзе курсіраваць: прыпынак “Багушэвіча-2” – вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк» і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.
№ 47 “Чыгуначны вакзал – Альшанка” заменяць на маршрут № 47 “Заапарк – Альшанка”
Ён будзе курсіраваць: прыпынак “Заапарк” – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» – праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак «Заапарк».


