Навіны

Замест SunDay у 2022 годзе будзе «ЛАКАЦЫЯ». Аўтафестываль у Гродне пройдзе ў новым фармаце

Аўтамабільнага фестывалю SunDay у 2022 годзе не будзе. Замест яго правядуць фестываль «ЛАКАЦЫЯ». Ён адбудзецца 20 жніўня на паркінгу ГЗК «TRINITI». Пра гэта Hrodna.life распялі арганізатары фестывалю.

Фестываль «SunDay» у 2019 годзе. Фота: Hrodna.life

«SunDay нікуды не знікае, ён абавязкова адбудзецца [але не ў 2022 годзе — Hrodna.life] на звыклым месцы з вялікім травяным полем, дзе камфортна размяшчаецца намётавае мястэчка на 5000 чалавек. Гэта яго непаўторнае адрозненне», — сказалі арганізатары.

«ЛАКАЦЫЯ» — не «SunDay»

«ЛАКАЦЫЯ» выкарыстоўвае ўсе напрацоўкі і вопыт «SunDay», але не можа ім стаць. «Гэта два альтэрнатыўныя мерапрыемствы, таму і назвы ў ніх павінны быць рознымі. „ЛАКАЦЫЯ“ — горад, „SunDay“ — прырода», — сказалі арганізатары.

Фармат мерапрыемства не прадугледжвае канцэртнай часткі, як гэта было звычайна на SunDay. Але арганізатары абяцаюць шмат іншых актыўнасцей і забаваў.

Штогадовы найбуйнейшы ў Беларусі аўтамабільны фестываль «SunDay» адбываецца ў Гродне з 2010 года. Падзея збірае па некалькі тысячаў аўтааматараў з Беларусі і замежжа. Самы вялікі фестываль адбыўся у 2019 годзе. У 2020 фестываль не адбыўся з-за пандэміі каранавіруса, а ў 2021 дадалася праблема закрытых межаў. У 2022 годзе «SunDay» таксама не адбудзецца.

Вырашылі паспрабаваць новы фармат

На думку арганізатараў, TRINITI будзе зручны для гледачоў. Там ёcць фудзона, санвузлы, магчымасць схавацца ад спёкі альбо дажджу.

«У Еўропе вядучыя аўтафестывалі праходзяць на тэрыторыях, падобных да гродзенскага „TRINITI“. Распавёўшы пра гэта кіраўніцтву гандлёвага комплекса і атрымаўшы іх падтрымку, ужо не было сумнёваў, што гарадскі фармат неабходна рэалізаваць».

Фестываль зойме два ўзроўні «паўночнай» паркоўкі TRINITI. На верхняй арганізуюць выставу. Унізе адбудуцца актыўнасці.

Цвёрдае пакрыццё на паркоўках дасць магчымасць правесці ўсе актыўнасці, якія былі недасяжныя для фестывалю SunDay. Напрыклад, «Барнаут» — прабуксоўка аўтамабіля на месцы, «Стандрайдынг» — экстрымальная язда на матацыкл, «Мотаджымхана» — іспыт матацыклістаў на хуткасць і манаўраванне праз штучныя перашкоды, а таксама «Дрыфт» — прахаджэнне паваротаў з заносамі.

Што можа перашкодзіць гасцям з-за мяжы

Арганізатары «ЛАКАЦЫІ» ужо атрымалі водгук сяброў з-за мяжы. «Вядома, аб намерах прыехаць уладальнікаў унікальных аўтамабіляў з Літвы і Латвіі. Тым больш, зараз для іх не патрэбна віза. Але ж перашкодай могуць стаць вялікія чэргі, якія з’явіліся на мяжы літаральна на днях. Спадзяемся, што сітуацыя палепшыцца».а

Ад традыцыйнага календара арганізатары не адмаўляюцца

Каманда плануе зрабіць і выпусціць традыцыйны каляндар. Па словах арганізатараў, каляндар ужо пачаў жыць сваім жыццём. «Ён выходзіў нават у тыя гады, калі не было фестываляў. У яго з’явілася свая аўдыторыя, ён стаў запатрабаваным і яго можна заўважыць у шматлікіх СТА, аўтакрамах, дэтэйлінг-цэнтрах. Праект дакладна варта працягваць».

Чытайце таксама: Фестываль «SunDay» — 2021 не адбудецца, але аўтакаляндар з дзяўчатамі і машынамі выйдзе

Дзе набыць квіткі і зарэгістравацца ўдзельнікам фестывалю

Квіткі на фестываль «ЛАКАЦЫЯ 2022» ужо ў продажы. Ёсць абмежаваная колькасць квіткоў па зніжанай цане. Набыць квіток можна тут.

Таксама ўжо адбываецца рэгістрацыя на фестываль. Уладальнікі адметных аўтамабіляў могуць зарэгістравацца на ўдзел у фестывалі тут.

Усе навіны і інфармацыю аб фестывалі можна даведацца на Instagram старонцы фестывалю «ЛАКАЦЫЯ 2022» альбо ў Telegram-канале.

Чытайце таксама: Самыя гучныя аўто — побач з клубам «БАЗА», матацыклісты — ля «OldCity». Фестываль «Аўтанашэсце 2022» пройдзе ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024