Дзень горада ў Гродне зноў перанеслі: цяпер будзем святкаваць на два тыдні раней

Святкаванне Дня горада перанеслі з трэціх выходных верасня на першыя. У гэтым годзе святкаванне адбудзецца 3 верасня. Такое рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў, паведаміў Telegram-канал «Гродно Плюс».

Дзень горада ў Гродне. Фота: Hrodna.life

Дэпутаты ўнеслі змены ў рашэнне 2015 года, паводле якога святкаваць мелі ў трэцюю суботу верасня. Калі б не гэтыя змены, то сёлета Дзень горада выпадаў бы на 17 верасня — так званы Дзень народнага адзінства, які ўлады прыдумалі ў 2021 годзе.

У 2022 годзе Гродна адзначыць 894 гадавіну першай узгадкі ў летапісе.

Чаму Дзень горада святкуюць у верасні

У многіх былых савецкіх краінах дні горада адзначаліся ў верасні. Такую традыцыю паклала Масква, у якой 7 верасня 1947 года адсвяткавалі 800-годдзе. У Гродне ў савецкія гады з размахам прайшло святкаванне 850-годдзя горада ў 1978 годзе. Тады ў Каложскім парку была ўстаноўлена памятная стэла.

«Гэта найбольш зручны час, калі летнія вакацыі скончыліся і асноўныя адпачынкі-таксама. Яшчэ даволі цёпла для вулічнага гулянні. Менавіта гэты аргумент выкарыстала гарадская ўлада яшчэ ў канцы 1980-х для адмовы святкаваць Дзень горада 3 лістапада, у Дзень святога Губерта», — казаў краязнаўца Алесь Госцеў у 2020 годзе.

Таксама 20 верасня 1944 года была заснавана Гродзенская вобласць.

Чытайце таксама: «Как узнал историю нашего герба — все изменилось». Краевед Алесь Гостев о том, когда в Гродно лучше отмечать День города

Калі яшчэ можна святкаваць Дзень горада?

У міжваенны перыяд дзень горада святкавалі 3 лістапада — Дзень святога Губерта. Таксама Дзень горада можна святкаваць 4 сакавіка, у дзень святога Казіміра, якія з’яўляецца патронам Гродна. Дзень горада можна святкаваць і ў Дзень святога Бенядзікта, бо менавіта 21 сакавіка 1496 года, падчас сойма, які адбываўся ў Берштах, князь Аляксандр надаў Гродна магдэбургскае права.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025