inosmi.ru
Наведванне Гродна прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пад пытаннем. Ёсць верагоднасць, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца раней. Да гэтага сустрэчу планавалі правесці падчас Форуму рэгіёнаў у Гродне. Пра гэта паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.
«Сустрэча магчыма да гэтага форума. Мы паведамім вам сваечасова», — сказаў Дзмітрый Пяскоў. Што тычыцца прыезда Пуціна ў Гродна, то «пра гэта паведамяць дадаткова».
Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі 20 чэрвеня ў Мінску прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін сказаў, што Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Гродне падчас Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
З пачатку вайны ва Украіне 24 лютага Уладзімір Пуцін не пакідаў тэрыторыю Расіі. Апошні яго візіт быў у пачатку лютага ў Кітай. Там адбылася сустрэча з генсекам кампартыі Кітая Сі Цзіньпінам, а таксама цырымонія адкрыцця XXIV Зімовых Алімпійскіх гульняў.
IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Гродне з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года. На яго плануюць прыехаць старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка і 41 расійскі губернатар.
Падчас мерапрыемстваў форуму плануюць падпісаць каля 50 пагадненняў на суму больш чым $ 1 млрд долараў. Форум збіраюцца прысвяціць паглыбленню інтэграцыі Беларусі і Расіі і ролі рэгіёнаў у гэтым працэсе. На ім абмяркуюць збліжэнне заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў сферы аграпрамысловага комплексу, інтэграцыю сістэм вышэйшай адукацыі, адзіную навукова-тэхналагічную прастору і імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…