Николай Автухович во время судебного процесса. Фото: "Гродненская правда"
Міліцыянт з Ваўкавыска, які праходзіць па «справе Аўтуховіча» пацярпелым, падаў іск аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Ён хоча спагнаць з абвінавачаных больш за 44,4 тыс. рублёў, перадае БелТА.
Пацярпелы працуе ў міліцыі больш за 15 гадоў, з траўня 2022 года — участковым інспектарам. Да гэтага працаваў старшым інспектарам аховы правапарадку. У 2020 годзе мужчына ўваходзіў у «групу па тлумачэнні заканадаўства» на масавых мерапрыемствах. Ён здымаў удзельнікаў акцый і больш за 40 разоў выступаў сведкам на судовых працэсах, дзе судзілі ўдзельнікаў пратэстаў, перадае БелТА.
У пачатку кастрычніка 2020 года ўзарвалі яго аўтамабіль і недабудаваны дом у Ваўкавыску. Пацярпелы заявіў, што шкода ад згарэлай машыны склала больш за 1,8 тыс. рублёў, дома — больш за 32,5 тыс.рублёў. Маральную шкоду ён ацаніў у 15 тыс. рублёў. Згодна з матэрыяламі справы, дом і аўтамабіль у пачатку кастрычніка 2020 года падпалілі Мікалай Аўтуховіч і Павел Сава.
У адным з Telegram-каналаў была размешчана інфармацыя пра яго, паведаміў пацярпелы. Мужчына распавёў, што яму і сям'і яго цёзкі паступалі пагрозы. З пачатку судовага працэсу пагрозы паступалі і бацькам пацярпелага.
— Паступалі пагрозы: «А як пажывае твая мама», «А ці здаровы твой тата»? З пачатку судовага працэсу бацькі пачалі атрымліваць паведамленні: «Ваш сын памёр». Былі пагрозы маім цёзкам, даводзілася доўгі час забяспечваць бяспеку іх сыну. Але ўсе пагрозы тычыліся здароўя і жыцця, не маёмасці, — растлумачыў супрацоўнік Ваўкавыскага РАУС, піша «Гродзенская праўда».
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…